Профессиональный праздник отметили сотрудники милиции

К профессиональному празднику Общество

На супрацоўнікаў органаў унутраных спраў ускладзены адказныя абавязкі па абароне законнасці, правапарадку, правоў і інтарэсаў грамадзян. Свой уклад у іх выкананне ўносіць і наш калектыў. За апошні час ён прыкметна памаладзеў. Сярэдні ўзрост супрацоўнікаў складае 32 гады. Аднак маладым работнікам пастаянна перадаецца вопыт, назапашаны старэйшым пакаленнем.
Як вядома, наша ведамства багата на новаўвядзенні. Кардынальным чынам змяніліся падыходы да ацэнкі дзейнасці тэрытарыяльных органаў унутраных спраў і ў цэлым міліцыі. Рашуча, цвёрда і не зважаючы на рангі ацэньваецца аператыўнасць рэагавання на паведамленні і заявы грамадзян. Стаўленне насельніцтва да міліцыі стала асноўным крытэрыем нашай працы.
Святая і бясконцая народная памяць аб героях-міліцыянерах, якія загінулі ў ваенны і мірны час, абараняючы правапарадак. Іх імёны назаўсёды ў спісах асабістага саставу органаў і падраздзяленняў.
Сярод тых, хто з пашанай пайшоў на заслужаны адпачынак, не можа быць былых. Задзел нашага поспеху – у цвёрдай і актыўнай жыццёвай пазіцыі ветэранаў і пенсіянераў МУС: ветэрана Вялікай Айчыннай вайны І.А.Галая, Г.А.Барадулькі, А.Ф.Кавалёвай, Л.І.Цяцеркі, М.Э.Пліката, У.У.Шкіндзера, І.М. Азевіча і многіх іншых.
Хочацца адзначыць лепшых супрацоўнікаў нашага аддзела. Гэта намеснік начальніка РАУС А.У.Андросаў, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Л.М.Клачок, старшы ўчастковы інспектар міліцыі А.В.Яршоў, участковы інспектар міліцыі С.І.Чырвоны, старшы ўчастковы інспекцыі па справах непаўналетніх С.І.Ціханёнак, начальнік аддзялення ДАІ Ю.Л. Жарнасек, інспектар дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ В.І.Контараў, старшы аператыўны дзяжурны адпаведнай службы С.А.Шарыпенка, памочнікі дзяжурнага Я.Г.Лабёнак, А.Ф.Каўнурка, супрацоўнікі папярэдняга расследавання – старшы следчы А.С. Крахотка, старшы дазнаўца А.К. Крахотка, міліцыянеры-вадзіцелі А.У.Дрозд, А.П.Качан і іншыя.
Жанчыны аддзела сваёй працай уносяць пасільны ўклад у агульную справу. У адрас кожнай з іх магу сказаць толькі добрыя словы.
Паспяхова выконваюць пастаўленыя задачы і маладыя супрацоўнікі. Гэта А.М.Антуновіч, А.А.Бандарэнка, Р.А.Лемешаў, І.С.Клотчанка, В.В.Алексяёнак.
Наша прафесійнае свята з’яўляецца ўвасабленнем мужнасці, устойлівасці, адвагі і гераічнасці, самаадданага служэння Айчыне. Сёння супрацоўнікі органаў унутраных спраў з гонарам працягваюць слаўныя баявыя і працоўныя традыцыі дзядоў і бацькоў, пішуць новыя яркія старонкі гераічнага летапісу міліцыі.
З нагоды прафесійнага свята прыміце, паважаныя калегі, самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў і аптымізму.
Карыстаючыся выпадкам, віншую жанчын-супрацоўніц нашага аддзела і ўсіх жанчын раёна з надыходзячым вясновым святам – Днём 8 сакавіка. Здароўя Вам і сямейнага дабрабыту!
С.АЛАБІН,
начальнік Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *