Масленица в Ушачах

Общество

Свята гэтае вельмі любімае ў народа. Яно адзначаецца не толькі славянамі, прычым, са старажытных часоў. Пераход прыроды пасля зімовага сну да вясновага абуджэння варта таго.
У нас ва Ушачах, як і ў іншых месцах, Масленіца збірае на плошчы нямала жадаючых адпачыць. Як і заўсёды, жыхары райцэнтра і наваколля прыйшлі цяпер пераважна сем’ямі, сяброўскімі кампаніямі.
На імправізаванай сцэне культработнікі наладзілі тэатралізаванае прадстаўленне. Вясна вяла дыялог з Зімой, якой дапамагаў Мароз Марозавіч, літаратурныя героі “Паўлінкі” Альжбета і пан Быкоўскі разыгрывалі свой сцэнарый. Прысутныя адгадвалі загадкі. Праводзіліся конкурсы.
Удзельнікі народнага клуба “Прысмакі”раённага метадычнага цэнтра правялі гульню “Вясёлая печка”. Праявілі творчы падыход работнікі РДК, а таксама аматары мастацкай самадзейнасці з Ільюшына, Селішча, Вялікіх Дольцаў.  
Многія захапіліся бяспройгрышнай латарэяй, так званымі зімовай і дзіцячай рыбалкай. Былі і спартыўныя гульнявыя спаборніцтвы, сярод якіх – перацягванне каната, што праводзілі прадстаўнікі адпаведнай сферы.
А яшчэ арганізатары прапаноўвалі ўдзельнікам свята бліны і шашлыкі з пылу-жару. Хутка разыходзіліся клёцкі, шырокі асартымент прадуктовых, кандытарскіх вырабаў. Пра гэта паклапацілася райспажыўтаварыства.  
Не абышлося без вялікай лялькі. Яна стаяла на плошчы як увасабленне ўсяго адмоўнага, якое трэба абавязкова спаліць у кастры. Так і было зроблена, каб наступіла паляпшэнне, абнаўленне ў прыродзе і жыцці…
Быў нядзельны дзень, і такое цудоўнае свята стала аб’яднальным для людзей і ствараючым добры настрой на далейшы адпачынак з нагоды свята жанчын.
Г.ВАРАТЫНСКАЯ.
На здымках: на імправізаванай сцэне; бяспройгрышная латарэя; частаваліся блінамі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *