Лён — візітоўка Беларусі

Общество

Секцыя Аршанскага льнокамбіната – асобна выдзеленая ва універмагу, кідаецца ў вочы не толькі яркай шыльдай. Прайсці міма прыгожых упаковак са стракатай афарбоўкай немагчыма, нават калі нічога з ільняной тканіны табе і непатрэбна. Затрымаецца вока, закладзецца ў памяці: цудоўны атрымаўся б падарунак, асабліва для знаёмых ці родных з замежжа.

Так, лён, вырабы з яго, даўно ўжо з’яўляюцца візітоўкай Беларусі. А Аршанскі льнокамбінат у апошні час зрабіў многае, каб яна была якаснай як знутры, так і звонку.

Ва універмагу зноў наплыў пакупнікоў, бяруць усё – з зайздрасцю канстатуюць прадаўцы гаспадарчых тавараў. А на трэцім паверсе магазіна дакладна ведаюць, калі чарговы заезд у санаторый “Лясныя азёры”. Расіяне з задавальненнем купляюць абсалютна ўсё беларускай вытворчасці: трыкатаж – верхні і ніжні, вопратку і, канечне, лён. Ідуць насустрач замежным гасцям і прадаўцы, перыядычна самі наведваюць санаторый.

“За лічаныя гадзіны ў “Лясных азёрах” мы прадалі тавараў на 2,5 мільёна рублёў. Вырабы з ільну абавязкова ўключаюцца ў асартымент пры выязным гандлі ў Расіі”, – гаворыць старшы прадавец Лідзія Васільеўна Люцько. І калі спачатку прадаўцы універмага без ахвоты ўспрынялі адкрыццё асобнай секцыі тавараў Аршанскага льнокамбіната, то сёння перакананы, што яна не лішняя. І запатрабаваная.

Раз у два месяцы секцыя папаўняецца. А яе існаванне выгадна як камбінату, так і гандлёвым кропкам, бо разлік за тавар ідзе пасля іх продажу.

І не толькі на падарунак купляюць лён. Мы ўсе пераканаліся, што няма больш натуральнай і носкай бялізны за льняную. Ну а лепшага ўбранства да святочнага стала, чым беласнежныя сурвэткі і абрус, і не знойдзеш. Наогул у апошні час назіраецца тэндэнцыя вяртання пакупнікоў з рынку ў магазіны. І калі яшчэ год таму за месяц “трэці паверх” збіраў 30 мільёнаў выручкі, то сёння ўжо 50-60. А тавар жа практычна ўвесь беларускай вытворчасці.

В.КАРАЛЕНКА. На здымку:

прадавец параіць лепшае.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *