На планёрке у председателя райисполкома

Общество

Вытворчую нараду старшыня райвыканкама пачаў з абмеркавання суботніка. Падзякаваў за добра арганізаваную работу, за зробленыя карысныя справы, якія не закончацца адным гэтым днём. Як і летась, будзе праведзены раённы суботнік, ну а добраўпарадкаванне тэрыторый населеных пунктаў працягнецца згодна з намечанымі планамі. Алег Анатольевіч зазначыў, што паколькі сквер насупраць РДК абсталяваны арэлямі, іншымі прыладамі для гульні дзяцей, зусім не на карысць падрастаючаму пакаленню ўшачан суседства з “Піражковай” – гандлёвай кропкай па разліве спіртных напіткаў: яна будзе перанесена ў іншае месца.
Пачалася сяўба – адна з самых важных дзяржаўных кампаній. Сёлета яна складаная для ўшачан не толькі павышанымі аб’ёмамі, але і значнай гібеллю азімых культур, якія давядзецца перасяваць. Па-гаспадарску ўлічыўшы становішча ўнутры гаспадарак з гібеллю, наяўнасцю насення і аб’ёмамі сяўбы, кіраўнік раёна прыняў рашэнне аб перадачы ААТ “Дземенец-Агра” па 200 гектараў з “Глыбачан” і “Дубраўкі”. Алег Анатольевіч падкрэсліў, што робіцца гэта дзеля агульнай карысці, у дзяржаўных інтарэсах. Землі павінны быць перададзены лепшыя, насення ў гаспадаркі хапае, сяўбу на сваіх плошчах яе працаўнікі практычна закончылі, так што яравыя будуць пасеяны ў аптымальны тэрмін, і гэта будзе гарантыяй таго, што “Дземенцам” будзе атрыманы двайны ўраджай. Кіраўнік гаспадаркі А.В.Шарыпенка пагадзіўся з пашырэннем і папрасіў дапамагчы з угнаеннем пад незапланаваныя плошчы.
Разглядаліся пытанні пасадкі лесу, грэйдзіравання дарог, аб перадачы КБА будынка для выпуску жалезабетонных вырабаў.
В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *