Ушачским аграриям на помощь в уборке урожая направлена техника из соседних районов

Сельское хозяйство

Годны ўраджай, добрае надвор’е. Што яшчэ трэба аграрыям, каб сабраць вырашчанае. Час. А ён скарачаецца не толькі са светлавым днём, але і спрыяльнымі тэрмінамі жніва. Калі задажджыць, страты няўмольна павялічацца. А ў хлебаробаў Ушаччыны адна з самых вялікіх нагрузак на камбайн у вобласці, сярод якіх самыя новыя – 2020 года.

Каб не страціць важкі каравай сёлетняга года, а ўраджайнасць зерневых дае падставы атрымаць 26 тысяч тон збожжа (летась – каля 13) старшынёй Віцебскага аблвыканкама А.Субоціным прынята рашэнне аб перакідванні зернеўборачнай тэхнікі з іншых раёнаў вобласці. На дапамогу ўшачанам прыйшло 11 камбайнаў. Два дадатковых “Нью-Холанда” Полацкага малочнага камбіната раней за іншых прыступілі да абмалоту самых урадлівых палеткаў “Сафійскіх дароў”. Столькі ж накіраваў суседні Шумілінскі раён – у падтрымку ААТ “Дземенец”. На вялікадалецкіх палетках заняты камбайн з Глыбоччыны і яшчэ адзін з Расоншчыны. Дарэчы, менавіта апошні раён выдзеліў самую вялікую колькасць тэхнікі – 4 адзінкі. Плячо падставіла і ўшацкая аграфірма “Райнбов-Агро” – два камбайны і столькі ж машын на адвозцы зерня працуюць у КУСГП “Глыбачаны”. Дадатковая тэхніка для перавозкі задзейнічана з дарожных арганізацый, камунгаса і лясгаса.

“Гэтыя паўтара тыдня неабходна папрацаваць у асаблівым рэжыме – да 24 гадзін, кінуць усю тэхніку на ўборку, нават ахвяруючы іншымі вытворчымі працэсамі, – паставіў задачу перад кіраўнікамі гаспадарак і прадпрыемстваў-шэфаў старшыня Ушацкага райвыканкама Сяргей Сяргеевіч Садоўскі. – Трэба максімальна эфектыўна задзейнічаць камбайны, што прыйшлі ад суседзяў, годна арганізаваць быт хлопцаў, прадумаць, чым заахвоціць іх, каб быў стымул чужое ўбіраць як сваё, без страт”.

Ужо з цёмным заязджалі на мехдвары расонскія экіпажы (на здымку) – пераважна моладзь і практычна ўсе ў майках лідараў. Хоць сваім ходам пераадолелі адлегласць ажно з Клясціц, што на мяжы з Расіяй, настрой мелі выдатны, як і жаданне працягнуць жніво, завершанае ў сваёй гаспадарцы. А перакідванне тэхнікі – звычайная практыка. Ушачане памятаюць, як на нашых палетках працавалі нават аграрыі з Брэстчыны.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *