Наша спортивная гордость!

Cпорт

З 9 па 15 мая ў Турцыі ў горадзе Анталія праходзіў чэмпіянат Еўропы па армрэстлінгу. З гонарам можна паведаміць ушачанам, што на спаборніцтвах выдатна выступіў выхаванец Ушацкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы дзесяцікласнік Яўген Каваленка. Хоць і маладзей сваіх сапернікаў на два гады – Яўгену толькі споўнілася 16 гадоў – але добра падрыхтаваны, ён у першынстве сярод юнакоў 1993-х гадоў нараджэння ў вагавой катэгорыі 60 кілаграмаў заняў першае месца на левую і другое месца на правую руку, заваяваўшы залаты і срэбраны медалі! Прыемна, што на спаборніцтвах еўрапейскага ўзроўню на вышэйшай прыступцы п’едэсталу стаяў наш юны ўшачанін, у яго гонар уздымаўся беларускі сцяг.
Усяго ў спаборніцтвах прыняло ўдзел 26 краін, Беларусь заняла агульнакаманднае 10-е месца.
Паездка на чэмпіянат, канечне, не адбылася б без падтрымкі і фінансавай дапамогі спонсараў. Трэнер І.У.Клімашэўскі выказвае ўдзячнасць за дапамогу ў вырашэнні арганізацыйных пытанняў па выездзе старшыні райвыканкама А.А.Кавалёнку, а таксама за фінансавую дапамогу ПУП “Бурэнергасэрвіс” (С.В.Фамін), ПУП “Меналайн” (В.А.Прашкевіч), Ушацкаму райспажыўтаварыству (У.М.Круглік), ТАА “Лес” (І.М.Андрэеў), ПУП “Сарочына” (В.П.Сяргееў), ДЛГУ “Ушацкі лясгас” (А.П.Рудасаў).
Віншуем з перамогай і жадаем Яўгену новых поспехаў і ўзнагарод!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *