Председатель райисполкома провёл приём граждан в Селище

Зваротная сувязь

Вёска Селішча. Цэнтр аднайменнага сельскагаспадарчага прадпрыемства, населены пункт, у якім пражывае 231 жыхар, 147 з якіх працаздольнага ўзросту. 37 гаспадароў трымаюць кароў, на асабістых падворках гадуюцца таксама свінні, птушка, трусы і нават 4 сям’і пчол. Ну а з пытаннямі да старшыні райвыканкама А.А.Кавалёнка, які праводзіў там выязны прыём, прыйшло ўсяго тры чалавекі. 

Два звароты насілі прыватны характар. Задаволеным, з усмешкай на твары пакідаў кабінет дырэктара ААТ “Агра-Селішча” мясцовы пенсіянер, калі яму паабяцалі ўчастак травы ля дарогі скасіць касілкай. “Хімпраполку агародаў не рабілі і не будзем, калі толькі будуць перададзены ў агульны севазварот, а там дзе магчыма, з касьбой памагаем, – сказаў В.В.Кажан, – аднак не ў шкоду справам гаспадаркі – калі тэхніка працуе побач з прыватнымі ўчасткамі”.
Пытанне з саманарыхтоўкай дроў можна лічыць агульным, хоць падняў яго Пётр Сцяпанавіч Машчонак. “Не гультай і не нямоглы, магу самастойна назапасіць, толькі хацелася б, каб не за 10 кіламетраў, калі побач усё ў кустах”. Мужчыну і раней адказвалі, што кустоўе ля вёскі Рыбакі, дзе ён і пражывае, уваходзіць у ахоўваемую зону. Бліжэйшыя адведзеныя ўчасткі пад саманарыхтоўку – ля вёсак Зерчаніцы і Лажане, якія сапраўды не блізка. Алег Анатольевіч паабяцаў мужчыну высветліць гэта пытанне з другога боку (у прамым сэнсе гэтага слова). Паглядзець, ці ёсць участкі пад саманарыхтоўку на землях “Райаграсэрвіса”, якія мяжуюць з селішчанскімі.
Старшыня Ушацкага сельсавета В.І.Шнітко паведаміў, што адзінае месца там, якое не падпадала пад водаахоўную зону, было ля вёскі Старое Сяло, аднак той кар’ер ужо высечаны. Грунтоўны адказ даў ляснічы Ушацкага лясніцтва А.С.Баратынскі. Ён паведаміў, што практычна ўсе землі сельгаспрадпрыемстваў ля прыгаданай вёскі знаходзяцца ў водаахоўнай зоне. Аднак падчас работ па рэканструкцыі зямель селішчанцам адводзіліся ўчасткі з хмызняком. Таксама ёсць буралом у дзяржлесфондзе недалёка ад вёскі, у Селішчанскай пушчы, і ўсе жадаючыя нарыхтоўваць там дровы ў аб’ёме сямі кубаметраў. Спецыяльна для работы з насельніцтвам у пятніцу ў лясніцтве пакідаецца спецыяліст, які выпісвае ордэр, выязджае на месца і адводзіць участак.
Зразумела жаданне людзей насекчы дроў ля дома, аднак водаахоўнае заканадаўства ў нашым азёрным раёне значна стрымлівае магчымасці нарыхтаваць дровы самастойна.
В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *