Губернатор области посетил Ушачский район

Общество

Вытворчую нараду старшыня райвыканкама пачаў з абмеркавання наведвання Ушаччыны старшынёй Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта А.М.Косінцам. Рабочая паездка губернатара была вельмі насычанай, са многімі аб’ектамі Аляксандр Мікалаевіч знаёміўся ўпершыню. Так, праграму развіцця малых гарадоў, адкрыццё новых вытворчасцей, рабочых месцаў і выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі на Ушаччыне ён пабачыў на прыкладзе работы цэха па перапрацоўцы дароў лесу ТАА “Лес”, прыватных прадпрыемстваў “Прамбудлід”, “Твестуба”, якія выпускаюць мэблю, вокны, кардонныя гільзы. Прычым, старшыня аблвыканкама ўсюды цікавіўся ў прыватнікаў, чым трэба дапамагчы, і зараз будзе разглядацца варыянт выкарыстання акон ПУП “Прамбудлід” пры будаўніцтве новых шматпавярховых дамоў.
Была адзначана работа, што праведзена па праграме “Чыстыя палі” і наогул па добраўпарадкаванні раёна, прычым, Аляксандр Мікалаевіч выдатна, да дробязяў, памятаў, што было раней, хоць і наведваў Ушаччыну два гады таму. Ніякіх заўваг не было і ў магазіне вёскі Слабада, а цікавіўся губернатар як асартыментам, так і цэнамі на тавары.
У цэлым А.М.Косінец станоўча ацаніў работу, што праводзіцца ў раёне, адзначыў, што трэба працягваць добраўпарадкаванне вуліц і населеных пунктаў.
Арганізавана прайшлі ў раёне выпускныя балі. Зараз вядзецца набор дзяцей на другую змену ў аздараўленчы лагер “Турасполле”. Старшыня райвыканкама выказаў пажаданне, каб магчымасць аздаравіцца ў першую чаргу мелі школьнікі нашага раёна, райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу выдзеліць сродкі на яшчэ большае падзешаўленне для бацькоў кошту пуцёвак. Абмяркоўваліся таксама пытанні будаўніцтва ЖБК, памяшкання суда, асфальтавання вуліц гарпасёлка.
В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *