Собираетесь на работу за границу?

Правовая консультация

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь займацца працаўладкаваннем беларускіх грамадзян за мяжой маюць права толькі фірмы, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць ліцэнзію на працаўладкаванне за мяжой. Ліцэнзіі на дадзены від дзейнасці выдаюцца Міністэрствам унутраных спраў, пытаннямі працоўнай міграцыі займаюцца Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі ўпраўленняў унутраных спраў аблвыканкамаў. Атрымаць інфармацыю аб наяўнасці ў фірмы ліцэнзіі на працаўладкаванне нашых грамадзян за мяжой, а таксама высветліць усе пытанні можна па тэлефонах (8-017) 218-52-64 – Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі, (8-0212) 24-39-54 – упраўленне па грамадзянстве і міграцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама, а таксама на сайце МУС Рэспублікі Беларусь www.mvd.gov.by.
Нягледзячы на інфармацыйную работу, якая праводзіцца з насельніцтвам па працоўнай міграцыі, а таксама на тыя небяспечныя сітуацыі, у якіх могуць апынуцца ахвяры гандлю людзьмі, незаконная дзейнасць па працаўладкаванні беларускіх грамадзян за мяжой мае месца і на тэрыторыі Віцебска і вобласці. За першы квартал бягучага года складзена 7 адміністрацыйных пратаколаў на фізічных асоб за аказанне садзейнічання ў працаўладкаванні за мяжой без ліцэнзіі.  
Адзначу, што на тэрыторыі Віцебскай вобласці ёсць 4 трымальнікі ліцэнзіі на дзейнасць, звязаную з працаўладкаваннем грамадзян Рэспублікі Беларусь за мяжой: прыватныя прадпрыемствы «Талака», «Райет-плюс», ААТ «Нафтазавод мантаж», Віцебскі абласны камітэт грамадскага аб’яднання «БРСМ».
С.ПУГАЧОЎ,
старшы інспектар групы
па грамадзянстве
і міграцыі Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *