Большая часть дорожно-транспортных происшествий с участием детей регистрируется в период каникул

Закон - один для всех Калейдоскоп Наши дети Правовая консультация

19 сакавіка дзевяцігадовы хлопчык загінуў пад коламі аўтобуса ў Лідзе. Ля прыпынку грамадскага транспарту, калі аўтобус пачаў рух, дзіця пабегла побач, развітваючыся са сваімі сяброўкамі. Весела размахваючы рукамі, школьнік не заўважыў, што аўтобус паварочвае. Хуткасць руху транспартнага сродку не была вялікай, але хлопчык спатыкнуўся і трапіў пад пярэдняе кола. Ад атрыманых траўм дзіця загінула на месцы. 11 чэрвеня ў вёсцы Вішнёўка Бабруйскага раёна п’яны матацыкліст не справіўся з кіраваннем, з’ехаў на абочыну і збіў на смерць сямігадовую дзяўчынку, якая ішла разам з бабуляй.

На жаль, падобныя дарожна-транспартныя здарэнні, ахвярамі якіх становяцца дзеці, штогод рэгіструюцца ў нашай краіне. Сёлета колькасць маленькіх загінулых у параўнанні з мінулым годам узрасла з 7 да 15 (!). На Віцебшчыне ў 15 аварыях загінула двое школьнікаў, пятнаццаць атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Прычыны такіх ДТЗ крыюцца найперш у недысцыплінаванасці юных удзельнікаў дарожнага руху, іх нявопытнасці. З-за сваіх узроставых асаблівасцей дзеці не могуць адэкватна ацаніць сітуацыю на дарозе, вызначыць бяспечную адлегласць да транспартнага сродку, яго хуткасць і свае магчымасці. Да таго ж яшчэ ў малых не развіта ў поўнай меры пачуццё небяспекі.

Па даных статыстыкі, найбольшая частка «дзіцячых аварый» рэгіструецца ў перыяд канікул. Так, за тры летнія месяцы мінулага года на дарогах вобласці адбылося 10 ДТЗ, тры з якіх — са смяротным зыходам. З гэтай прычыны хачу звярнуцца да бацькоў. Вучыце сваіх дзяцей правілам дарожнага руху. Перш чым адправіць іх на адпачынак у аздараўленчы лагер ці, скажам, у вёску да бабулі, нагадайце асноўныя правілы паводзін на дарозе. Выключце магчымасць доступу падлеткаў да ключоў ад аўтамабіляў і матацыклаў.

Вадзіцелям, якія ўбачылі дзяцей ля праезнай часткі, варта змяншаць хуткасць і быць гатовымі ў любы момант спыніцца. У дварах трэба рухацца максімальна марудна: з-за прыпаркаванага аўтамабіля, дрэва, смеццевага бака можа з’явіцца дзіця.

Будзьце пільнымі і прадбачлівымі — не дапусціце новых трагічных выпадкаў на дарозе!

Я.КАЎНУРКА, выконваючы абавязкі начальніка ДАІ Ушацкага РАУС.



1 комментарий по теме “Большая часть дорожно-транспортных происшествий с участием детей регистрируется в период каникул

  1. Если бы вы видели с какой скоростью летают автомобили ночью по трассе — Ушачи-Ландыш, ужаснулись бы…Скорее всего водители — под мухой… А где доблестная милиция? А где конфискованные авто? Стесняюсь спросить — когда это закончится?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *