Встреча руководства района с коллективом «Райагросервиса»

Общество

Звярнуцца да старшыні райвыканкама, як і наогул да кіраўнікоў любой службы раёна, можа кожны жадаючы. Быў бы матыў. Частыя тэлефонныя “прамыя лініі”, асабістыя прыёмы рознымі пасаднымі асобамі звялі да мінімуму колькасць зваротаў. Выязныя прыёмы па населеных пунктах – магчымасць вывучыць пытанні вяскоўцаў на месцы. Не трэба выкройваць час і працуючым людзям – сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады праходзяць непасрэдна ў калектывах падчас адзіных дзён інфармавання. У мінулую сераду перад пачаткам працоўнага дня магчымасць задаць свае пытанні старшыні райвыканкама і наогул выказацца мелі работнікі самай вялікай сельскагаспадарчай арганізацыі – ААТ “Райаграсэрвіс”.
Многія пытанні А.А.Кавалёнак папярэдзіў, расказаўшы пра сітуацыю на спажывецкім рынку, наогул пра становішча спраў у краіне і раёне. Безумоўна, спыніўся і на самым злабадзённым зараз для аграрыяў – уборачнай кампаніі, пра чакаемае павышэнне закупачных цэн на прадукцыю сельгасвытворцаў. Працягваецца ў раёне будаўніцтва ўсіх запланаваных на сёлета жыллёва-будаўнічых кааператываў, на наступны год колькасць узводзімых метраў скароціцца, хоць ільготнае будаўніцтва, безумоўна, захаваецца, як і наогул сацыяльная накіраванасць дзяржаўнай палітыкі. Хворыя ў бальніцы не задумваюцца пра кошт лекаў, школы рыхтуюцца да чарговага навучальнага года, кацельні раёна маюць запас шчапы, якога не было летась, будзе працягвацца асфальтаванне дарог… 
Менавіта дарожныя пытанні, як аказалася, хвалююць работнікаў “Райаграсэрвіса”: складана размінуцца велікагрузным машынам на вуліцы Камсамольскай, не задавальняе стан грэйдзіравання дарог, у прыватнасці праз Завячэлле. Алег Анатольевіч растлумачыў, што на Камсамольскай пасля завяршэння рамонту будуць устаноўлены знакі, забараняючыя прыпынак транспарту. Да Завячэлля наогул пажадана пракласці асфальт, таму дарога пры фінансавай магчымасці будзе ўключана ў план.
Пасля сустрэчы з калектывам Алег Анатольевіч правёў асабісты прыём грамадзян, а начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама В.М.Захарэнка – анкетаванне па вывучэнні сацыяльна-псіхалагічнага клімату ў працоўным калектыве.
В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *