Возращаясь к опубликованному: так ли опасен борщевик?

Общество

Прачытаў артыкул Наталлі Багдановіч у “Патрыёце” №55 пад загалоўкам “Спыніць “захопніка” зямель” і падумаў: гадоў 30-40 назад змест карэспандэнцыі, упэўнены, быў бы зусім іншым… Баршчэўнік Сасноўскага завозілі ў раён як каштоўную кармавую культуру.
Але пра справу. Сакрэт шпаркага размнажэння гэтай расліны ў вышыні яе кветаносаў. Калі вы хочаце ачысціць плошчу ад баршчэўніку, дастаткова ў першай дэкадзе ліпеня – у час наліву зерня – ссякаць кветаносы. Баршчэўнік — расліна монакарпічная, а гэта значыць, што пладаносіць яна адзін раз у жыцці, а, адцвіўшы, гіне. Калі ссекчы кветаносы раней наліву зерня, то карані дадуць новыя парасткі, але яны, у параўнанні з першымі кветаносамі, дасягаючымі чатырох і больш метраў, значна ніжэйшыя – дзесьці каля метра, і таму насенне ад іх далёка не ляціць.
У мяне, напрыклад, каля хаты ёсць соткі тры баршчэўніку Сасноўскага, які ўжо каля 20 гадоў выкарыстоўваю для падкормкі каровы ў начны час. Карова яго паядае з задавальненнем, і малако вельмі смачнае – ні адзін гурман гэтага не абвяргае. Побач з гэтым участкам у мяне расце агародніна, і парасткаў баршчэўніку на ёй няма.
Што датычыцца мер перасцярогі, якія раіць ужываць Н.Багдановіч пры знішчэнні баршчэўніку, я з ёй згодзен. Але, па маіх назіраннях, гэта датычыцца толькі людзей, адчувальных да гэтай расліны. Баршчэўнік не належыць да ядавітых раслін, як, напрыклад, чамярыца. Ён проста расліна-алерген, якіх у прыродзе тысячы (у тым ліку і ўваспетая паэтам чаромха).
У артыкуле распавядалася, як некаторыя гаспадаркі раёна пасылаюць трактарныя касілкі для знішчэння баршчэўніку. Я б ім параіў выходзіць у поле з гэтай мэтай не з касілкамі, а са здрабняльнікамі, і масу баршчэўніку не рассцілаць па полі, а класці ў траншэі – атрымаецца выдатны і танны сілас.
Хто хоча больш падрабязна пазнаёміцца з гэтай тэмай, магу параіць прачытаць у № 12 часопіса “Народный доктор” за 2009 год артыкул Е.Кузняцовай і ў №18 гэтага ж часопіса мой артыкул.
Жадаючых пераканацца ў напісаным запрашаю завітаць да мяне ў Глыбачку. Абяцаю пачаставаць салатай з баршчэўніку, канечне, калі ў вас няма на яго алергіі.
Я.АКСЯНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *