Сравниваем цены в магазинах на подсолнечное масло, соус, уксус и закаточные крышки

Общество

Працягваем знаёміць вас з коштам на распаўсюджаныя тавары ў разрэзе гандлёвых кропак гарпасёлка. Сёння “героямі” нашай размовы з’яўляюцца прадукты, без якіх не абыходзіцца ні адна гаспадыня падчас нарыхтоўкі слоікаў на зіму, – сланечнікавы алей, воцат, таматная паста. Спынімся таксама на кошце металічных накрывак.
Ад цэн на сланечнікавы алей літаральна разбягаюцца вочы. Зараз яго кошт у “Славянушцы” складае ад 15,5 да 18,5 тысячы рублёў, на рынку – ад 16 да 18,5. А вось у “Сельгаспрадуктах” самы “прывабны” цэннік на гэты від тавару – 13 тысяч 940 рублёў (ёсць, безумоўна, і даражэйшыя). Для параўнання: кошт рапсавага алею на рынку складае 14 тысяч.  
Кошт воцату таксама разнастайны. Яго можна набыць за 6,5 тысячы на рынку і ў “Гарачым хлебе” (у апошнім ёсць яблычны воцат за 4210), 9000 і 11620 рублёў – у “Славянушцы”. А ў “Цэнтральным” кошт воцату складае ад сямі да дванаццаці тысяч рублёў (у апошнім выпадку – яблычны).
Не спяшайцеся набываць таматны соус ці пасту: іх кошт за паўлітровы слоік вар’іруецца ад пяці тысяч рублёў (на рынку), 5320 (у “Цэнтральным”), 5440 (у “Гарачым хлебе”) да дзесяці тысяч. Хацелася б звярнуць увагу на тое, што зараз кошт таматнай прыправы значна ніжэйшы: яе можна купіць за 3090 рублёў у “Сельгаспрадуктах” ці за 3100 – у “Цэнтральным”.
Накрыўкі для слоікаў у “Славянушцы” зараз каштуюць 550 рублёў, ад 400 да 500 – на рынку.
Не спяшайцеся рабіць пакупкі, не лянуйцеся параўнаць цэны ў розных гандлёвых кропках – гэтым вы зэканоміце нямала грошай.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *