Будзе гумус — будзе ураджай

Общество Сельское хозяйство

 

SDC11917Здавалася, якая работа на палях можа быць зімой? Так падумае толькі чалавек далёкі ад сельскай гаспадаркі. На самой справе яна ў сельгаспрадпрыемствах не заканчваецца ніколі. Вось і цяпер тэхніка працуе на вывазцы арганікі на палі, ствараецца трывалы падмурак для будучага ўраджаю. У “Старасельскім-Агра” сёлета спраўляцца з пастаўленымі задачамі прасцей, бо яшчэ вясной атрымалі новы пагрузчык “Амкадор”, якога так не хапала гаспадарцы раней, і не толькі для вывазкі арганікі. У мінулым годзе аказвалі дапамогу шэфы з Полацка, сёлета дапамагаюць адной адзінкай тэхнікі на адвозцы, акрамя гэтага задзейнічаны яшчэ дзве свае. Як і заўсёды ўсё тут трымаецца на адных і тых жа сумленных працаўніках. Механізатары Аляксандр Венжык і Анатоль Усовік не першы год працуюць у сельскай гаспадарцы: вясной заняты на пасяўной, летам на нарыхтоўцы кармоў і вельмі важнай кампаніі – уборцы ўраджаю. І зімой таксама не сядзяць без справы. У адзін дзень удалося застаць гэтых працаўнікоў на вывазцы арганікі. З раніцы, як яны расказваюць, ужо паспелі развесці кармы жывёле, а цяпер займаліся вывазкай арганікі са спецыяльнай пляцоўкі. Новы пагрузчык кіраўніцтва гаспадаркі даверыла таксама вопытнаму работніку Аляксандру Плігаўку і не памыліліся, ведалі, што справіцца з усім.

 

У гэтым годзе ў “Старасельскім”, каб выканаць план, патрэбна вывезці 9 тысяч тон арганікі. Задача дасягальная, дзякуючы сваім магчымасцям і выдзеленым сродкам. Ужо вывезена арганіка ад адной фермы, неабходна вывезці яшчэ і ад другой.

– Колькасць вывезеных за дзень тон залежыць ад адлегласці. Сёння, напрыклад, адвозім на маленькую, таму і аб’ём выкананай работы будзе вялікі, – расказвае А.Венжык, – а дзякуючы яшчэ адной адзінцы тэхнікі з Полацка пагрузчык амаль не прастойвае.

У гаспадарцы ўжо вывезена больш трох тысяч тон арганікі, а гэта добры задзел для новага ўраджаю.

 

В.ПОЛАЗАВА. На здымку:

А.Усовік, А.Плігаўка, А.Венжык.

 

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *