Второй молодёжный экологический отряд приступил к работе в питомнике Ушачского лесхоза

Образование и молодежь

Да старту новага навучальнага года застаецца зусім нямнога. Але ж у школьнікаў Ушаччыны, у тым ліку былых, яшчэ ёсць магчымасць праявіць сябе. На бягучым тыдні за праполку іглічных раслін у пітомніку лясгаса ўзяўся маладзёжны экалагічны атрад. Прычым, дастаткова масавы: у яго складзе ажно 20 юнакоў і дзяўчат.

– У першую “змену” больш чым па 300 рублёў зарабілі. Сума – дастойная, таму вырашылі яшчэ папрацаваць. Кішэнныя грошы лішнімі не бываюць! – прызналіся студатрадаўцы.

Сярод тых, хто сёлета ўжо шчыраваў у пітомніку, – вучні Ушацкай школы Руслан Федарэнка, Злата Коршун, Яна Грыбанава, Ягор Лемешаў і Дзмітрый Цярэшчанка, “новаспечаныя” студэнты каледжаў Дзіяна і Іван Муша, Іван Глінскі, Ганна Самсоненка, ну і, канечне, самыя вопытныя байцы атрада Марыя Мялешкаі Мікіта Пацэйка, якія прыязджаюць сюды штогод і ведаюць ўсе “вытворчыя” нюансы.

– З такім саставам не страшна пачынаць! – усміхаліся тыя, хто ўпершыню атрымаў працоўную кніжку. – Надвор’е спрыяе, кампанія таксама – чаму б і не правесці час на прыродзе, за добрай справай?

Нягледзячы на тое, што заняты члены студатрада пры райкаме БРСМ не больш за чатыры гадзіны ў дзень, паспяваюць ачысціць значныя ўчасткі ад пустазелля. Зрэшты, ад гэтай плошчы напрамую залежыць іх заробак.

Умовамі працы юнакі і дзяўчаты задаволены. Ужо зараз многія пытаюцца, ці спатрэбіцца іх “сіла” падчас асенніх канікул.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *