Татьяна Павлюченко

Наш современник

 Кожны чалавек пачынае свой працоўны шлях па-свойму. Бывае, што пасля заканчэння школы не атрымліваецца паступаць вучыцца далей, або не адразу ў вышэйшую навучальную ўстанову, затое ёсць імкненне да гэтага.Так атрымалася і з Таццянай Паўлючэнка. Таццяна нарадзілася ў вёсцы Матырына, скончыла школу. Пазней стала вучыцца ў Полацкім вучэбна-вытворчым комплексе “ПТВ-тэхнікум”. Пасля яго заканчэння чатыры гады працавала прадаўцом другой катэгорыі аптова-рознічнага гандлёвага аб’яднання, а потым “Харчгандлю” нашага райспажыўтаварыства. Адміністрацыяй было заўважана старанне, сур’ёзныя адносіны Таццяны да работы. І вось у 2002-м яна становіцца таваразнаўцам першай катэгорыі. Пазней назначаецца начальнікам гандлёвага аддзела райспажыўтаварыства. Прычым, на гэтай пасадзе адпрацавала ўсяго адзін год. Улічваючы, што Таццяна Васільеўна была ў рэзерве на першага намесніка старшыні райспажыўтаварыства, яна пайшла на павышэнне. Не ў нашым раёне, а была запрошана ў такую ж арганізацыю, толькі Дуброўна.

Сапраўды, гэта маладая жанчына ўдасканальвалася паступова. Прычым, уверх узнімалася даволі хутка.

 

Канечне, калі Таццяна Васільеўна Паўлючэнка ў канцы 2009-га атрымала прапанову на такую адказную пасаду, ёй было над чым задумацца. У 31 год прадстаяла ўзяць на сябе частковую адказнасць за справы і людзей шматколькаснага калектыву, прычым, у новым раёне. Прызнацца, мы, яе калегі, жадалі ёй усяго добрага, у той жа час хваляваліся за Таццяну. Усё павінна была канчаткова вырашыць сама яна.

І маладой жанчыне хапіла смеласці, рашучасці. Яна згадзілася на новую пасаду. У рашэнні Таццяны, канечне, ёсць жаданне рэалізаваць сваю маладую энергію і веды, імкненне да ўдасканалення, выпрабавання сваіх магчымасцей. Мы рады. Верым у будучы поспех нашай Таццяны Васільеўны. Для гэтага ў яе ёсць адукацыя (Беларускі гандлёва-эканамічны універсітэт спажыўкааперацыі), практыка работы, пачынаючы з ніжэйшай кадравай планкі. А галоўнае, канечне, маецца здаровы інтарэс да сферы, якая непасрэдным чынам служыць людзям.

А яшчэ наша Таццяна – уважлі- вая жонка, любячая маці. У яе добрая сям’я.

Хочацца, каб у такой дастойнай прадстаўніцы Ушаччыны ўсё складвалася па-ранейшаму паспяхова. Ведаем, што ў гэтыя дні ў Таццяны Васільеўны шмат спраў на новым месцы. Што значыць наладжванне работы аднаго толькі магазіна плошчай больш 400 квадратных метраў у Дуброўне. Клопатаў, канечне, хапае. Дык няхай адказная справа прыносіць новыя і новыя поспехі. М.ХРАМЁНАК,

намеснік старшыні

райспажыўтаварыства па кадрах і ідэалагічнай рабоце. На здымку: Таццяна Паўлючэнка.

 

 

 

 
 
 


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *