Генадзь Гарбук — лаўрэат «Лістапада»

Ими гордятся Наши земляки

Нашаму земляку ўручана адна з галоўных узнагарод кінафоруму.garbuk

Кінафестываль “Лістапад” – адна з важнейшых падзей у культурным жыцці краіны. Гледачу даецца магчымасць пазнаёміцца з дасягненнямі сусветнага і айчыннага кінематографа. З 15 па 21 лістапада ў рамках фестывалю ў кінатэатрах Мінска і іншых гарадоў краіны дэманстраваліся фільмы вядомых і таленавітых рэжысёраў. Праходзіць форум пад патранатам кіраўніка дзяржавы, які аказвае вялікую дапамогу развіццю беларускага кіно. Па традыцыі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да гасцей “Лістапада” з прывітальным словам.

Упершыню ў кінафестывалі прымае ўдзел рэкордная колькасць краін – 52.

Урачыстая цырымонія адкрыцця кінафоруму прайшла ў Палацы Рэспублікі. Па традыцыі на ёй адбылося і ўзнагароджанне, дзе Генадзю Гарбуку і быў уручаны спецыяльны прыз.

Падчас фестывалю прайшлі тры конкурсы: поўнаметражных ігравых фільмаў, неігравога кіно і мастацкіх карцін для дзяцей і юнацтва. Галоўная інтрыга конкурсу разгорнецца вакол поўнаметражных ігравых фільмаў. У гэтым годзе ў ім удзельнічаюць 18 карцін з 23 краін свету, у тым ліку і дзве работы беларускіх рэжысёраў – “Снайпер. Оружие возмездия” Аляксандра Яфрэмава і “Инсайт” Рэнаты Грыцковай. Лепшыя фільмы вызначыць рэйтынг гледача.

У гэтым годзе трапіць на цырымонію адкрыцця “Лістапада” змаглі ўсе жадаючыя, раней уваход быў толькі па запрашэннях. Дарэчы, білеты на адкрыццё кінафестывалю і на яго закрыццё былі загадзя раскуплены аматарамі кіно.

Падрыхтавала А.ПАШКОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *