Ніна Гатаўская

Ими гордятся

ГатовскаяНіна Мікалаеўна Гатаўская з чэрвеня 2001 года працуе на пасадзе сацыяльнага работніка аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму. Свае абавязкі выконвае добрасумленна і ў поўнай меры. Адказны, старанны працаўнік. Аператыўна вырашае любую праблему, умее знайсці кантакт з людзьмі пажылога ўзросту, з павагай адносіцца да сваіх падапечных, часта аказвае ім неабходную даўрачэбную медыцынскую дапамогу.

Стрыманая, ветлівая, усе сітуацыі, якія ўзнікаюць падчас работы, Ніна Мікалаеўна вырашае як вопытны псіхолаг. Людзі, якіх яна абслугоўвае, удзячны за клопат і ўвагу.

Прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыву, удзельнічае ў раённых спартыўных спаборніцтвах.

Ніна Мікалаеўна вырасціла і выхавала дваіх дзяцей.

У калектыве карыстаецца заслужанай павагай і аўтарытэтам.

Прозвішча Н.М.Гатаўскай занесена на раённую Дошку гонару.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *