Новости нашего региона

Общество

НОВОСТИ НАШЕГО РЕГИОНА

СВЯТА ДЗЯЦІНСТВА

Свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей, пройдзе ва Ушачах у нядзелю, 1 чэрвеня. Распачнецца дзейства канцэртнай праграмай у раённым Доме культуры ў 11 гадзін. У гэты ж час у скверы гарпасёлка адкрыюцца гульнявыя пляцоўкі. Малышы змогуць павесяліцца на надзьмутых батутах, пасмакаваць салодкую вату, прыняць удзел у забаўляльных мерапрыемствах, а таксама атрымаць падарункі ад Ушацкага аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” за перамогу ў конкурсе малюнкаў на асфальце.

ПРАМАЯ ЛІНІЯ

У сераду, 4 чэрвеня, на “прамой лініі” з чытачамі газеты будзе знаходзіцца начальнік Ушацкага райаддзела ўнутраных спраў Сяргей Аляксандравіч АЛАБІН. Тэлефануйце па нумары 2-73-61 з 14 да 15 гадзін і задавайце пытанні, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі службы.

ДЕНЬ АДЧЫНЕНЫХ ДЗВЯРЭЙ

будзе праводзіцца ў панядзелак, 26 мая, у аграэкасядзібе «Мікалаеўскі пасад», што размешчана ў вёсцы Сержаны. Мерапрыемства пройдзе ў рамках аднайменнай рэспубліканскай акцыі і пачнецца ў 14.00. Гасцей аграсядзібы чакае цікавая праграма: выступленні творчых калектываў і выхаванцаў ДЮСШ, выстава работ народных майстроў і многае іншае.

***
27 мая ў аддзеле прымусовага выканання Ушацкага раёна (г.п. Ушачы, вул. Базарная,13, кабінет №5) з 9 да 13 гадзін будзе праводзіцца акцыя, прысвечаная 70-годдзю з Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У яе рамках жыхары раёна змогуць атрымаць кансультацыю начальніка аддзела і судовага выканаўцы па пытаннях, звязаных з прымусовым выкананнем судовых пастаноў, іншых выканаўчых дакументаў, а таксама па іншых прававых пытаннях, якія адносяцца да сферы юстыцыі.

АД ПОЛАЦКА ДА БУХАРЭСТА
Чарговых поспехаў на міжнародных і рэспубліканскіх турнірах дабіліся на мінулым тыдні нашы прадстаўнікі адзінаборстваў. На чэмпіянаце Еўропы па спартыўным і баявым самба, які праходзіў у Бухарэсце, “золата” ў катэгорыі вагой да 56 кілаграмаў заваявала былая выхаванка Ушацкай ДЮСШ Анастасія Архіпава (Ляшкова). Удала выступіла каманда спартыўнай школы, складзеная з трэнераў і навучэнцаў, на дарослым чэмпіянаце вобласці па дзюдо, які праходзіў 16-17 мая ў Полацку. Трэнеры ДЮСШ Валерыя Джураева і Дзмітрый Гардзіёнак заваявалі адпаведна першае і трэцяе месца, а навучэнцы Крысціна Голубева і Разалія Первянёнак узняліся на першую і другую прыступку п’едэстала ў сваіх вагавых катэгорыях.

Валодай законна

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.04.2014 №185 грамадзянам неабходна зарэгістраваць няўлічаную ў органах унутраных спраў паляўнічую, спартыўную і газавую зброю. Той, хто звернецца для рэгістрацыі (добраахвотнай здачы) такой зброі да 1 ліпеня бягучага года, будзе вызвалены ад адказнасці за яе захоўванне і нашэнне. Нагадаю, што ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам за незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў устаноўлена крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 12 гадоў. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 2-28-43 або 102.

Трапныя стрэлы

28 красавіка ў Віцебску праходзілі абласныя спаборніцтвы сярод юніёраў 1994 года і маладзей па кулявой стральбе. Каманда нашай ДЮСШ выступала ў практыкаванні стральба лежачы з прымяненнем рэменя, 30 заліковых стрэлаў з 50 метраў дыстанцыі. Прыемна паведаміць, што ўшацкія снайперы ў чарговы раз вызначыліся паспяховым выступленнем. Ганна Кандзякова, якая выбіла 290 ачкоў з 300 магчымых, зноў пацвердзіла нарматыў кандыдата ў майстры спорту і заняла другое месца сярод дзяўчат, трэцяй стала Таццяна Казлова. Падтрымалі поспех дзяўчат і юнакі: Аляксандр Пашкевіч заняў другое месца, Міхаіл Ярмош — трэцяе, на чацвёртым і пятым радках выніковага пратаколу таксама прозвішчы ўшацкіх стралкоў.

Назначэнні

Начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ушацкага райвыканкама назначана Святлана Васільеўна АЗЕВІЧ.
Дырэктарам ААТ «Ушацкі райаграсэрвіс» назначаны Іван Іванавіч БАРУНОЎ.

Пасяўная ў разгары

Усе гаспадаркі раёна прыступілі да масавай сяўбы зерневых і зернебабовых культур. Лідзіруюць па тэмпах работ хлебаробы ААТ “Дземенец”, дзе па стане на 8 красавіка засеяна амаль палавіна ад запланаваных плошчаў – 48,9 працэнта. У КУСГП “Вялікадолецкае” гэты паказчык складае 37,5, у ААТ “Ільюшынскі” – 33,9, у ААТ “Агра-Селішча” – 31,6, у КУСГП “Кублічы” – 28,7 працэнта.

Жаночы валейбол

У суботу, 19 красавіка, у спартыўнай зале Ушацкай школы пройдуць спаборніцтвы па жаночым валейболе. Заяўкі да ўдзелу (да 18 красавіка) у аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама могуць падаць любыя каманды — як працоўных калектываў, так і зборныя. Пачатак спаборніцтваў у 11 гадзін.

Гараж загарэўся

ў суботу днём, 5 красавіка, у аграгарадку Арэхаўна. У выніку пажару памяшканне, а таксама аўтамабіль «ВАЗ-2101», які знаходзіўся ўнутры, цалкам знішчаны. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

ГРАМАДСКАЯ ПРЫЁМНАЯ

У красавіку асабісты прыём грамадзян у “грамадскай прыёмнай” пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце правядуць: 9 – натарыус Віцебскай натарыяльнай акругі Жанна Леанідаўна Каваленка, 10 — пракурор Ушацкага раёна Максім Міхайлавіч Падворны, 18 – вядучы спецыяліст суда Ушацкага раёна Вольга Іванаўна Лаюшка.

Прыём будзе праводзіцца па адрасе: вул.Ленінская, 12, каб.10а (першы паверх) з 10.00 да 12.00. Папярэдні запіс на прыём па тэлефоне 2-79-64.

ПРАМАЯ ЛІНІЯ

У сераду, 9 красавіка, на «прамой лініі» з чытачамі газеты будзе знаходзіцца начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Наталля Рыгораўна ДУБОЎСКАЯ. Тэлефануйце па нумары 2-73-39 з 11 да 12 гадзін і задавайце пытанні, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі аддзела.

ТЭЛЕФОННЫ ДАВЕДНІК

нумароў абанентаў Ушацкага раёна з’явіўся ў продажы. Яго можна набыць як ва ўсіх аддзяленнях пошты (кошт 36 тысяч рублёў), так і непасрэдна ў сэрвісным цэнтры вузла электрычнай сувязі за 30 тысяч 600 рублёў. Даведнік выпушчаны тыражом 3 тысячы экзэмпляраў і змяшчае ўсе змены ў нумарах па стане на першага студзеня 2014 года.

ДЗЕВЯЦЬ НОВЫХ ЗАКАЗНІКАЎ

з’явяцца ў бліжэйшыя 10 гадоў у Віцебскай вобласці, два з іх — ва Ушацкім раёне. Плануецца, што гідралагічны заказнік «Вечалле» зойме плошчу 1,5 тысячы гектараў, а біялагічны «Даліна ракі Ушача» — 922 гектары.

ЧАСОВЫЯ АБМЕЖАВАННІ

нагрузкі на восі транспартных сродкаў устаноўлены па рашэнні Віцебскага аблвыканкама на веснавы перыяд. Да 30 красавіка ўключна па мясцовых дарогах агульнага карыстання трэцяй катэгорыі нагрузка на адну вось павінна складаць не больш 6 тон, па дарогах чацвёртай-шостай катэгорый – не больш 5 тон. Абмежаванні не распаўсюджваюцца на транспартныя сродкі і самаходныя машыны, якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў, лекавых сродкаў, дызельнага паліва, бензіну, звадкаванага газу і маторных маслаў, насеннага фонду, жывых жывёл, кветак, пошты і паштовых грузаў, грузаў гуманітарнай дапамогі, а таксама на перавозкі, звязаныя з папярэджаннем і ліквідацыяй надзвычайных сітуацый.

***

Сегодня, 14 марта, накануне Дня Конституции Республики Беларусь, в РДК юные ушачане, которым недавно исполнилось 14 лет,  в торжественной обстановке получили главный документ страны — паспорт гражданина Республики Беларусь.

***

Памёр Рыгор Барадулін. Гэтая трагічная вестка прайшла з Мінску 2 сакавіка. На васьмідзесятым годзе жыцця, толькі што адсвяткаваўшы 79 гадавіну, памёр наш славуты зямляк паэт Рыгор Барадулін.

Не верыцца. Не хочацца верыць…

***

У нядзелю, 2 сакавіка, у 10 гадзін раніцы на цэнтральнай плошчы гарпасёлка пройдзе масленіца. Мерапрыемства будзе насычаным па праграме: з традыцыйнымі гульнявымі забавамі, гандлёвымі радамі, падворкамі, пачастункамі-блінамі. Таксама ў гэты дзень на базе Ушацкай школы пройдуць спаборніцтвы сельскай моладзі.

***

В субботу,22 февраля, в Ушачской СШ прошла спартакиада трудовых коллективов Ушачского района. Победа в общем зачёте досталась Ушачской школе.

***

В пятницу, 21 февраля, у памятника погибшим воинам и партизанам в г.п.Ушачи прошёл торжественный митинг. Руководство района, члены трудовых коллективов, представители молодёжной и ветеранской организаций возложили к памятнику и могилам венки и цветы.

***

15 февраля воины-афганцы Ушачского района отметили День памяти воинов-интернационалистов и 25-летие со дня вывода советских войск из Афганистана

***

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2014 году. Оно содержится в Постановлении Совета Министров от 25 ноября 2013 года № 1012. Рабочие дни будут перенесены следующим образом:

с четверга 2 января на субботу 4 января;

с понедельника 6 января на субботу 11 января;

со среды 30 апреля на субботу 3 мая;

с пятницы 4 июля на субботу 12 июля;

с пятницы 26 декабря на субботу 20 декабря.

***

В связи с устоявшимся уже заявительным принципом «одно окно», в целях экономии сил и времени граждан с 01.07.2013г. подразделениями по гражданству и миграции органов внутренних дел оказывается новая услуга по информированию граждан посредством SMS-сообщения на мобильный телефон о готовности документа (паспорта гражданина Республики Беларусь, вида на жительство в Республике Беларусь, проездного документа) к выдаче. Стоимость услуги 1000 рублей за сообщение. Для оказания услуги по SMS-информированию необходимо в заявлении на выдачу (обмен) соответствующего документа указать полный номер мобильного телефона (+375*********), на который будет доставлено сообщение, и предоставить квитанцию об оплате услуги. Номер счёта : 3632903004012, дирекция ОАО «Белинвестбанк» по Витебской области, код 153001739, УНП 300031412, ОКПО 14424264.



5 комментариев по теме “Новости нашего региона

  1. Хотел бы узнать пару вопросов:
    1. Когда будет доделана до конца площадь ?
    2. Когда будет отремантирована музыкальная школа ?? Или ждём пока какое нибудь чадо не пострадало, тогда и возьмётесб за работу ? когда уже будет поздно вообщем то.
    3. Пускай сайт газеты Патриот – почитает В.В.Родич…И поймёт что действительно интересует горожан нашего посёлка. А не коровы с навозом, тракторами и т.д.
    Хотя дайте знать – когда будет следующий приём граждан у его. Я с удовольствием схожу на приём

  2. Председатель райисполкома Виктор Викторович Родич проведёт приём граждан по личным вопросам в среду, 23 апреля, в деревне Жары с 14 до 15 в административном здании сельисполкома. Приходите.

  3. Добрый день. Почему о том, что сгорела усадьба в Череповщине на сайте ни слова?

  4. Почему же ни слова? Подробная информация с фотографиями размещена в нашей официальной группе в соцсети «ВКонтакте» (ссылка — на сайте), обсуждение данного вопроса есть и в подразделе «Ваш вопрос».

  5. Почему в Ушачи до сих пор нет улицы В.Быкова , новые улицы называют как угодно : Полевая , Озерная , Романтиков , Клопова …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *