Немецкий рапс на ушачских полях. ОАО «Деменец» будет выращивать рапс по новой технологии

Сельское хозяйство

За апошнія 20 гадоў аб’ёмы вырошчвання рапсу ў свеце ўзраслі больш чым у чатыры разы, а ў Еўропе – у дзесяць. Беларусь на фоне краін-суседзяў па вырошчванні рапсу выглядае вельмі прыстойна і займае вядучыя пазіцыі ў СНД. Расіяне, напрыклад, не маюць пакуль сучасных тэхналогій па перапрацоўцы рапсу, часам не ведаюць, куды яго дзець, і выкарыстоўваюць толькі як добры папярэднік для культур. Ва Украіне створаны рапсавыя холдынгі, ёсць тэхналогіі, але маштабы пакуль не параўнаць з нашымі. У Беларусі штогод расце ўвага да рапсу, павялічваюцца аб’ёмы яго вытворчасці. Практыка паказвае, што вырошчванне гэтай культуры даволі прыбытковае, так, у мінулым годзе, нават пры не самай высокай ураджайнасці гаспадаркі Ушацкага раёна атрымалі прыбытак.

!!! Рапс – перспектыўная культура, з якой атрымліваюць прадукты харчавання (рапсавае масла), кармы і тэхнічную сыравіну для транспарту і прамысловасці. Па ўтрыманні кармавых адзінак і пратэіну рапс больш чым у 2 разы пераўзыходзіць бабы, кукурузу. З’яўляецца каштоўным папярэднікам для іншых сельскагаспадарчых культур, змяншае і паступленне ў атмасферу парніковых газаў. Рапс – выдатны меданос, збор мёду дасягае 100 килаграмащ з аднаго гектара.
Сёлета аграрыі таксама робяць стаўку на гэтую культуру. Толькі яравы рапс у раёне зойме плошчы ў 1230 гектараў. Першым прыступіла да яго сяўбы ААТ “Дземенец”.
Сеяць рапс неабходна адначасова з раннімі яравымі зерневымі. Калі спазніцца з пасевам больш чым на 10 дзён, то ўраджайнасць можа знізіцца на 5-12 цэнтнераў, аднак і сяўба ў халодную глебу затрымлівае ўсходы і зніжае прадукцыйнасць. Самы падыходзячы час для нашага клімату – першая дэкада мая. Улічваючы гэтыя моманты, працаўнікі “Дземенца” і абралі для сяўбы менавіта гэты тыдзень. Сёлета гаспадарка вырошчвае рапс па новай тэхналогіі – тут апрабуюць гібрыдны сорт яравога рапсу “Сальса КЛ”, выведзены нямецкімі селекцыянерамі. Пастаўку насення, якое прывезлі са Слуцка, забяспечылі сумесныя кампаніі Рапуль і БАСФ. Дарэчы, гэтая нямецкая фірма закладвае вопытны ўчастак плошчай 10 гектараў на тэрыторыі “Райаграсэрвіса”, каб паказаць перспектывы новага сорту. Адразу з насеннем пастаўлены і сродкі аховы расліны менавіта для гэтага сорту. У мінулым годзе гэты новы гібрыдны сорт сеялі толькі чатыры раёны вобласці – Аршанскі, Дубровенскі, Верхнядзвінскі і Міёрскі, сёлета зона вырошчвання “Сальса КЛ” пашырылася, будзе расці культура і ў іншых рэгіёнах.
Чым жа адрозніваецца імпартны сорт ад айчынных? Ён больш падыходзіць да нашых кліматычных умоў. Дзякуючы сваёй глыбокай каранёвай сістэме сорт добра пераносіць перамены надвор’я, больш устойлівы і да палегліцы, раўнамернае выспяванне і кампактны стручковы пакет скарачаюць да мінімуму страты пры ўборцы, адрозніваюцца большай эфектыўнасцю і хімікаты для яго апрацоўкі. Акрамя гэтага, сорт адрозніваецца высокім выхадам масла. Сярэдняя ж яго ўраджайнасць складае каля 30 цэнтнераў з гектара.
Расці новы від рапсу будзе на дубраўскіх землях у Стаях, якія былі перададзены “Дземенцу” з-за недахопу ўласных.
Спецыялісты сцвярджаюць, што вялікі працэнт поспеху ў вырошчванні культуры залежыць ад апрацоўкі глебы і непасрэдна сяўбы. Менавіта таму абкатку новага сорту даверылі “Дземенцу” – гаспадарцы з высокай культурай земляробства. Вопытныя і старанныя працаўнікі таварыства ведаюць сваю справу і заўсёды трымаюць баланс паміж якасцю і хуткасцю. Пацвярджэннем служаць роўненькія, быццам прычасаныя землі, на якіх ужо пасеяны зерневыя, і грунтоўная падрыхтоўка зямлі пад рапс, які зойме плошчу каля 150 гектараў.
Усе перадумовы для добрага ўраджаю ёсць, фундамент закладзены, справа за добрым спрыяльным надвор’ем. Наколькі эфектыўным будзе новая тэхналогія вырошчвання рапсу і ці прынясе яна прыбытак гаспадарцы, пакажа час.
В.КАМАРКОВА.
На здымках: М.Яловік на сяўбе яравога рапсу, У.Кашко на падрыхтоўцы глебы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *