Доброе сердце — в каждой тетради. Все мы можем помочь детям, оказавшимся в сложной жизненной ситуации, собраться в школу

В общественных организациях

Падрыхтоўку да 1 верасня мы звычайна пачынаем як своеасаблівую кампанію пад лозунгам “Збіраем дзіця ў школу”, маючы на ўвазе сына ці дачку. Але ёсць дзеці, якіх няма каму збіраць.
Напярэдадні Дня ведаў з мэтай аказання дапамогі непаўналетнім, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у перыяд з 1 жніўня па 15 верасня праводзіцца рэспубліканская дабрачынная акцыя “У школу з Добрым Сэрцам”. Як адзначае першы сакратар райкама БРСМ Вольга Шчэрбік, у рамках акцыі валанцёрскія атрады грамадскага аб’яднання арганізуюць збор канцылярскіх, спартыўных прыналежнасцей, іншых рэчаў, неабходных да навучальнага года, для выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка ў гарпасёлку. Кожны жадаючы прыняць удзел у дабрачыннай справе можа зрабіць гэта, звярнуўшыся ў раённы камітэт ГА “БРСМ”.
Разам збіраючы ў школу дзяцей, не спешчаных увагай, у кожны набыты для іх сшытак ці альбом для малявання мы ўкладаем часцінку свайго сэрца. Часцінку, з дзясяткаў якіх малыш збярэ яшчэ адзін шчаслівы дзень свайго дзяцінства, якіх у яго, паверце, не так многа…
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *