5 января — День банковских и финансовых работников

К профессиональному празднику

Напэўна, каб існаваў раённы агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне працоўнага месца, гэты кабінет атрымаў бы ў ім безагаворачную перамогу. Тут няма трывіяльных цэлулоідных ёлак і кітайскіх цуда-гірлянд. А вось бязмежнае мора фантазіі, знаходлівасці, нестандартнага мыслення, памножаных на ўмеласць рук — гэта калі ласка. Снегавікі з нітак, званочкі з ёгуртавых стаканаў, сняжынкі з донцаў ПЭТ-бутэлек, папяровыя шары, вырабленыя ў тэхніцы кусудама, забаўныя фігуркі з абрэзкаў тканіны і безліч усяго іншага — трэба шмат часу, каб проста разгледзець усё, чым упрыгожылі сваё працоўнае месца Наталля Анатольеўна Пузатка і Алена Сцяпанаўна Таран. Адметна, што такое адмысловае навагодняе ўбранства амаль не патрабуе грашовых укладанняў, а значыць, дазваляе эканоміць бюджэт. Тут можна правесці паралель і зазначыць, што менавіта ў гэтым, калі казаць спрошчана, заключаецца асноўны сэнс службовай дзейнасці гаспадынь кабінета — супрацоўніц сектара Дзяржаўнага казначэйства па Ушацкім раёне.

У большасці развітых заходніх краін казначэйства з’яўляецца цэнтрам фінансавага кіравання дзяржаўнай сістэмы. Напрыканцы мінулага стагоддзя неабходнасць стварэння сістэмы органаў дзяржаўнага казначэйства наспела і ў нашай краіне — адпаведная пастанова была прынята Саўмінам у 1993 годзе, праз некалькі гадоў было прынята рашэнне аб пераходзе на казначэйскую сістэму выканання рэспубліканскага бюджэту, створаны тэрытарыяльныя органы дзяржаўнага казначэйства ў абласных і раённых цэнтрах. Днём нараджэння Ушацкага сектара з’яўляецца 2 лютага 1999 года — менавіта з гэтага моманту на працу сюды прыйшла Н.А.Пузатка, у абавязкі якой уваходзіла кантраляванне выканання арганізацыямі раёна сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. У 2005 годзе функцыі раённых прадстаўніцтваў пашырыліся: ім былі дадзены паўнамоцтвы нагляду за выкананнем бюджэтаў раённага і сельскіх узроўняў. Адпаведна, у штаце з’явіўся яшчэ адзін спецыяліст — А.С.Таран. У такім нязменным складзе ўшацкі сектар працуе і да цяперашняга часу. Зараз ім абслугоўваецца 48 арганізацый па ўсіх узроўнях бюджэту. Падначальваецца ўшацкі сектар Галоўнаму ўпраўленню Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

Недасведчанаму чалавеку можа здацца, што работнікі казначэйства займаюцца простай зверкай лічбаў у плацежных дакументах. Насамрэч работа ў казначэйстве складаная і спецыфічная. Наяўнасць вышэйшай адукацыі — умова для спецыялістаў абавязковая, але не адзіная, бо праца ў казначэйстве патрабуе шырокіх ведаў не толькі ў фінансавай, але і ў іншых сферах — эканамічнай, прававой, сацыяльнай. Пажадана валодаць і навыкамі камп’ютарнага праграмавання. «Кожную лічбу трэба праверыць, кожную адмову — абгрунтаваць, абапіраючыся на адпаведныя законы і нарматыўныя дакументы», — расказвае А.С.Таран. Іншы раз, каб выявіць выпадкі нямэтавага або неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, работнік казначэйства павінен перакваліфікавацца ў інжынера-будаўніка, юрыста або спецыяліста сельскагаспадарчай вытворчасці. Зрэшты, з апошняй сферай гераіням нашага аповеду крыху прасцей, бо абедзве скончылі Беларускую сельгасакадэмію. А вось каб, скажам, унікнуць у акалічнасці будаўнічых пытанняў, даводзіцца не толькі ўважліва аналізаваць нарматыўныя дакументы, але і наведвацца на вытворчыя аб’екты. У якасці ілюстрацыі работы спецыялістаў сектара Н.А.Пузатка прыводзіць такі выпадак. Летась адна з арганізацый падала ў казначэйства дакументы на аплату будаўніча-мантажных работ, пры гэтым у акт былі ўключаны работы, якія на самой справе ў акрэслены тэрмін выкананы не былі — каб высветліць гэта, супрацоўнікам казначэйства давялося наведаць будаўнічую пляцоўку. Зразумела, што плацежнае даручэнне не было прынята да аплаты — у выніку было зэканомлена 20 мільёнаў рублёў бюджэтных грошай.

Усяго ж за 2013 год работнікамі казначэйства было праверана каля 14 тысяч плацежных даручэнняў, 562 з іх не былі прыняты да аплаты. Калі казаць аб рэальнай эканоміі бюджэтных сродкаў, якую прынесла летась (дарэчы, у Год беражлівасці) дзейнасць раённага сектара, то яна склала каля 320 мільёнаў рублёў, з іх 187 мільёнаў — па раённым бюджэце. За гэтымі значнымі лічбамі стаіць нялёгкая карпатлівая праца Наталлі Анатольеўны Пузаткі і Алены Сцяпанаўны Таран — спецыялістаў, якія добрасумленна выконваюць ускладзеныя на іх дзяржавай абавязкі.

Н.БАГДАНОВІЧ.

***

БАНК № 1

ОАО «Акционерный Сберегательный банк «Беларусбанк»» — крупнейшее кредитно-финансовое учреждение республики, вот уже 6-й раз назван лидером в номинации «Банк № 1» в Беларуси. Это выбор наших клиентов, оценка качества работы структурных подразделений старейшего банка страны и установка на дальнейшие успехи.

Сегодня банк предлагает своим клиентам более 130 видов услуг и продуктов. Центр банковских услуг № 221 в г.п.Ушачи обслуживает 144 юридических лиц и индивидуальных предпринимателей. Но при всей многогранности деятельности основным направлением в ЦБУ было и остается обслуживание населения. На сегодняшний день в ЦБУ открыто более 32,4 тысячи счетов клиентам как в национальной так и в иностранной валюте, действует более 2,5 тысячи кредитных договоров, выпущено более 7 тысяч банковских платежных карточек.

Хочется поблагодарить весь коллектив ЦБУ за нелёгкий труд, всех наших клиентов за сотрудничество. А также поздравить коллектив ЦБУ, ветеранов банка и клиентов с Днём банковских и финансовых работников, с Новым годом и Рождеством Христовым. Есть некий символ в том, что такие светлые семейные праздники в календаре стоят рядом с нашим профессиональным праздником. Мы вместе, одна большая семья, одна команда! Успех банка — успех всех и каждого! Переступая черту лет, благодарим за все доброе, что было в уходящем году, и строим планы на будущее. Пусть всё задуманное сбудется! Счастья, здоровья, благополучия вам, вашим родным и близким! Процветания нашему банку! Мира и согласия нашему общему дому!

В.АВДОШКО, директор ЦБУ №221 ОАО «Беларусбанк».

***

РАСЦІ ВЯЛІКІ!

Маленькія феі і прынцэсы, гарэзлівыя зайчаняты і гномікі сталі ў мінулую сераду гаспадарамі навагодняга свята, якое наладзіў для сваіх юных кліентаў РКЦ №6 у г.п.Ушачы філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” у г.Полацк. На ранішнік было запрошана 80 дзяцей і падлеткаў – удзельнікаў акцыі “Дзіцячая ашчадная праграма “Расці вялікі!”, а таксама іх бацькі.

– Падобныя святы мы наладжваем з 2008 года, калі стартавала акцыя. І калі раней маглі прымаць гасцей у памяшканні банка, то зараз вымушаны арандаваць больш умяшчальную залу, бо ўдзельнікаў акцыі становіцца ўсё больш, – расказвае супрацоўнік банка Аляксандр Закрэўскі.

Чым жа прыцягвае ўшачан ашчадная праграма “Расці вялікі”?

– Удзельнікамі акцыі становяцца дзеці, на імя якіх дарослыя адкрываюць тэрміновы банкаўскі рахунак (дэпазіт) сістэмы зберажэнняў “Лінія росту-2.0” тэрмінам ад 371 дня. Гэта дазваляе не толькі размясціць свае грошы ў банку на выгадных умовах, але і атрымаць шэраг “бонусаў” – скарыстацца льготным крэдытам “Студэнцкі” для аплаты навучання дзіцяці ў ВНУ, атрымаць крэдытную картку на спецыяльных умовах, дзецям жа больш за ўсё даспадобы падарункі, якія яны атрымліваюць ад банка да кожнага дня нараджэння, – расказвае намеснік начальніка РКЦ Ірына Бурак.

Да слова, менавіта прыгаданыя вышэй супрацоўнікі былі галоўнымі арганізатарамі і артыстамі казачнага прадстаўлення, якое спадабалася і падлеткам, і самым маленькім гасцям, для якіх гэты ранішнік быў першым у жыцці. Напрыклад, Варачка Ларчанка, якой толькі год і два месяцы, весела танцавала ля ёлкі разам з пяцігадовай сястрычкай Насцяй – бацькі дзяўчынак адкрылі рахункі на абедзвюх дачок. А вось шматдзетная сям’я Дзмітрыя і Вольгі Пацэйкаў атрымала на ранішніку аж тры падарункі – для кожнага з дзетак, якія таксама з’яўляюцца ўдзельнікамі акцыі. Характэрна, што і самі работнікі банка актыўна далучаюцца да ашчаднай праграмы “Расці вялікі”: да прыкладу, упраўляючая РКЦ Галіна Анатольеўна Цісковіч і юрысконсульт Таццяна Леанідаўна Бухалка адкрылі рахункі на некалькіх сваіх унукаў. Натуральна, што кожны дарослы імкнецца забяспечыць сваім нашчадкам пэўную матэрыяльную базу. Адкрыць на дзіцяці ашчадны рахунак – адзін з найбольш папулярных ва ўсім свеце спосабаў зрабіць гэта.

Н.БАГДАНОВІЧ.

***

РАЗУМНА РАЗМЯРКОЎВАЕМ СРОДКІ

Літаральна ўсё намечанае атрымоўваецца ажыццявіць толькі пры наяўнасці сродкаў. Сёлетні год мы спрацавалі з прафіцытам бюджэту ў суме 2744,6 мільёна рублёў. Маглі і лепш, аднак спыненне вытворчасці на льнозаводзе і ліквідацыя пагалоўя свіней на ПУП “Сарочына” зменшыла запланаваныя паступленні, якія часткова былі кампенсаваны павелічэннем раённым Саветам дэпутатаў ставак па маёмасных падатках, прыцягненнем непадатковых прыбыткаў.

Асноўная доля даходаў атрымана летась за кошт падаходнага падатку з фізічных асоб – 22691 мільёна рублёў, падатку на дабаўленую вартасць – 13059,9, падатку на ўласнасць – 4577,9, кампенсацый затрат дзяржавы – 3715,4 мільёна. Запазычанасць па плацяжах у бюджэт мае толькі адно прадпрыемства – ААТ “Патоля”.

21,7 працэнта сродкаў пайшло на падтрымку жыллёва-камунальнай гаспадаркі і іншых галін эканомікі, ну а асноўныя сродкі – 69,2 працэнта – на галіны сацыяльна-культурнай сферы.

Бюджэт раёна на сёлетні год па-ранейшаму застанецца датацыйным на 64 працэнты і сфарміраваны з перавышэннем даходаў над расходамі (на 300 мільёнаў) у агульнай суме 155097,3 мільёна рублёў. Будзе захаваны курс на сацыяльную накіраванасць расходаў бюджэту: выплату заработнай платы работнікам бюджэтных арганізацый, аплату камунальных і транспартных паслуг, харчавання і набыццё лекавых сродкаў, трансферы насельніцтву.

За дакладным размеркаваннем сродкаў, як і збалансаванасцю бюджэту кожны год сочаць работнікі фінансавага аддзела райвыканкама. У 2014 годзе спаўняецца 95 год з дня ўтварэння фінансавай сістэмы Рэспублікі Беларусь. Я не магу не прыгадаць ветэранаў галіны, якія вучылі, падказвалі, былі і застаюцца часткай нашай агульнай сям’і – Вольгу Аляксандраўну Ануй, Любоў Якаўлеўну Шарак, Леаніда Андрэевіча Шалдова, Ніну Мікалаеўну Кандрацкую, Любоў Мікалаеўну Хамёнак. Па хадайніцтве калектыву фінансавага аддзела за шматгадовую добрасумленную працу (43 гады) былы бухгалтар Вольга Аляксандраўна Ануй узнагароджана Ганаровай граматай Ушацкага раённага выканаўчага камітэта. Усім нашым ветэранам жадаю моцнага здароўя і дабрабыту ў сем’ях. Гэтага ж, як і дастатку, удачы, поспехаў у працы хочацца пажадаць сённяшняму калектыву, усім калегам, работнікам банкаў, якія таксама адзначаюць прафесійнае свята. Няхай прыбытковым будзе год для ўсіх нашых прадпрыемстваў і яго работнікаў, бо толькі тады і ўсё запланаванае стане рэчаіснасцю.

Н.ДУБОЎСКАЯ, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама.




Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *