Воспитатель яслей-сада № 2 г.п.Ушачи Людмила Северин и учитель начальных класов Ореховской средней школы Маргарита Должонок стали победителями районного конкурса «Учитель года-2014»

Ими гордятся Экономика и малый бизнес

Некалькі дзён хваляванняў і перажыванняў, падрыхтоўкі і паказу адметнасцей сваёй педагагічнай дзейнасці… Некалькі дзён, калі ўдзельнікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства “Настаўнік года-2014” у пэўным сэнсе адчулі сябе дзецьмі: гэтак жа, як і іх выхаванцы, праходзілі іспыты і атрымлівалі ад кампетэнтнага журы адзнакі-балы. Самы час прыгадаць, як усё адбывалася 22 студзеня ў цалкам запоўненай прасторнай актавай зале Ушацкай школы падчас заключнага этапу конкурснай праграмы.

Старт мерапрыемству дала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама І.Ф.Сыроўчанка. Прывітаўшы прысутных, яна зазначыла, што падмуркам сістэмы адукацыі нашага раёна з’яўляюцца вопытныя і творчыя педагогі. Ім, лепшым з лепшых, Іна Фёдараўна пажадала поспехаў, удачы і крэатыўных знаходак.

І вось на сцэну па чарзе пачалі выходзіць канкурсанты. Адны і з групамі падтрымкі, з рэквізітам, дэкарацыямі і без… Чаго тут толькі ні было: узнёслыя аповеды пра сябе ў вершах уласнага сачынення і прозе, вясёлыя танцы, кранальнае выкананне вядомых і ўдала пераробленых песень, інсцэніроўкі казак, спецыяльныя выпускі тэлеперадач з рэпартажамі, прадстаўленне канкурсантаў калегамі, дзецьмі, бацькамі – словам, такая разнастайнасць талентаў, што заставалася толькі атрымліваць асалоду ад выступленняў і гучна апладзіраваць.

Неўпершыню на сцэне ў якасці ўдзельніцы конкурсу прафмайстэрства выступала настаўніца пачатковых класаў Ушацкай школы А.І.Волах. Такі вопыт у яе ўжо быў у 2002 годзе, праўда тады Алена Іванаўна абараняла гонар Касарской школы, у якой працавала. “Не магу сказаць адназначна, калі было выступаць прасцей: тады ці зараз, – падзялілася сваімі разважаннямі жанчына. – Цяпер за плячыма значны вопыт педагагічнай дзейнасці, аднак і хваляванняў пабольшала. А ўсё таму, што з часам сур’ёзней успрымаеш вынікі дасягнутага”.

Ужо 28 гадоў у дашкольнай педагогіцы працуе і выхавацель ясляў-сада №2 г.п.Ушачы Л.Ц.Севярын. Значны вопыт і падтрымка калег, сярод якіх – пераможца конкурсу “Настаўнік года-2011” Алена Венядзіктаўна Грышчанка, дапамог Людміле Цімафееўне ўпэўнена трымацца на сцэне, дзяліцца з прысутнымі сваімі напрацоўкамі.

Заручылася падтрымкай вопытных таварышаў па рабоце і настаўніца пачатковых класаў Арэхаўскай школы Маргарыта Васільеўна Далжонак. Актыўнымі яе балельшчыкамі сталі пераможца адпаведнага конкурсу прафесійнага майстэрства 2008 года Святлана Фёдараўна Папко і дырэктар установы Ларыса Аляксандраўна Булаўка. Дарэчы, апошняя некалі вучыла будучага педагога, а два гады таму таксама прымала ўдзел у конкурсе “Настаўнік года”, дзе атрымала дыплом у намінацыі “Педагог-прызванне”.

“Толькі людзі дадому ідуць, а выхавацелі ў дзіцячым садку жывуць” – такія жартаўлівыя словы, што прагучалі ў гэты дзень са сцэны, дакладна могуць служыць прафесійным крэда Ж.В.Аваднёвай з Вяркудскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Сапраўды, выхавацель Жанна Віктараўна “жыве” справамі ўстановы, шчыра радуецца яе поспехам і перажывае, калі нешта не адразу атрымліваецца. На шчасце, такая адданасць прафесіі не перашкаджае жанчыне клапаціцца аб сваёй сям’і, знаходзіць час на заняткі для душы – вышыўку, вырошчванне кветак – і нават займацца дэпутацкімі справамі.

Як рыба ў ваде адчувае сябе ў дашкольнай педагогіцы выхавацель Глыбачанскай школы В.І.Сурынава, сям’я якой пераехала на Ушаччыну з Краснапольскага раёна адразу пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Хутка асвоілася на новым месцы. Ну а пра тое, што ў нашым раёне Валянціна Іванаўна займела нямала сяброў, можна было меркаваць падчас мерапрыемства па яе групе падтрымкі – самай вялікай, гучнай і вясёлай.

Для таго, каб зацікавіць вучняў, заслужыць іх аўтарытэт, неабавязкова мець вялікі вопыт работы, галоўнае – шчыра імкнуцца знайсці да кожнага дзіцяці сваю сцяжынку. У гэтым упэўнена настаўніца пачатковых класаў Ільюшынскай школы, самы малады ўдзельнік конкурснай праграмы Наталля Уладзіміраўна Курбака. Яе калега з Вялікадолецкай школы Людміла Іванаўна Волах сакрэтам педагагічнага поспеху лічыць магчымасць “сціраць” межы паміж настаўнікам і вучнямі, быць для дзяцей перш за ўсё сябрам. А на думку кіраўніка фізічнага выхавання ясляў-сада №1, выхавацеляў ясляў-сада №3 і №4 г.п.Ушачы Ніны Іванаўны Шмацёнак, Марыны Аляксандраўны Стэльмах і Ірыны Аляксандраўны Харашкевіч, галоўнае ў прафесіі педагога – любоў да кожнага малыша, жаданне падзяліцца з ім, як з родным, часцінкай свайго сэрца. І, думаецца, гэта ў іх атрымліваецца: трэба было бачыць, як кружыліся дзеці каля сваіх выхавацеляў, як моцна прыціскаліся да іх, каб абняць. Прычым, не толькі на сцэне ў рамках выступлення, але і пасля яго.

Нялёгкая задача – высветліць лепшага з лепшых – выпала членам журы пад старшынствам намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святланы Уладзіміраўны Аўдошка падчас усіх этапаў конкурсу: самапрэзентацыі, псіхолага-педагагічнага тэсціравання, прафесійнага партфоліа, правядзення ўрокаў у класах і групах са знаёмым калектывам дзяцей і з незнаёмымі дзецьмі іншай навучальнай установы, прэзентацыі сістэмы ўласнай педагагічнай дзейнасці. Па выніках усіх этапаў конкурсу яго пераможцамі сталі: у намінацыі “Выхавацель дашкольнай адукацыі” – Л.Ц.Севярын, “Пачатковыя класы” – М.В.Далжонак. Акрамя гэтага дыпломам у намінацыі «Інавацыя. Творчасць. Практыка» адзначана Н.І.Шмацёнак, у намінацыі «Педагагічны дэбют» — М.А.Стэльмах, «Крэатыўнасць і здольнасць да імправізацыі» — І.А.Харашкевіч, «Педагагічная творчасць і талент» — Ж.В.Аваднёва, «За адданасць прафесіі» — В.І.Сурынава, «Сэрца аддаю дзецям» — А.І.Волах, «Любоў, клопат, дабрыня» — Л.І.Волах, «Педагагічная надзея» — Н.У.Курбака. І ўсё ж, думаецца, галоўная перамога ўшацкіх педагогаў – любоў і давер дзяцей, прызнанне калег і бацькоў.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.

Сёлетні конкурс педагагічнага майстэрства сярод педагогаў Ушаччыны стаў пятым у бягучым стагоддзі. Пачэснае званне “Настаўнік года” ў свой час атрымлівалі настаўніцы пачатковых класаў Ушацкай школы Н.А.Шарыпа (2002 год) і Н.Л.Губко (2005), Арэхаўскай – С.Ф.Папко (2008), а таксама выхавацель ясляў-сада

p class=»MsoNormal» style=»text-align: justify; text-indent: 7.1pt; mso-line-height-alt: 9.5pt; mso-layout-grid-align: none; text-autospace: none;»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *