Всемирно известный аккордеонист Владислав Плиговка посетил с концертом Ушачску детскую школу искусств

Мир увлечений Творчество наших земляков

Ён узяў “Кубак Свету” (2008 год, Шатландыя), Гран-пры на міжнародным конкурсе ў Балгарыі, першыя прэміі на Вышэйшай лізе акардэоннага майстэрства ў Кіеве, Ціхаакеанскім чэмпіянаце акардэона і Аўстраліі, міжнародных конкурсах у Маскве, Парыжы, Пекіне… Пералік яго ўзнагарод займае больш старонкі дробным шрыфтам, і перамогі ў адных міжнародных конкурсах гаснуць у цені больш высокіх. Яго канцэрты праходзяць пры аншлагах у гарадах не толькі Беларусі. Графік яго падарожжаў распісаны на год… А пошукавік інтэрнэта на яго імя дае сотні спасылак – запісаў выступленняў, артыкулаў, фотаздымкаў. І вось Уладзіслаў Плігаўка ва Ушачах.Аб чым думала ўвесь вечар пад гукі Баха, Рахманінава, Паганіні, спрабуючы ўсачыць за мільгаценнем пальцаў віртуоза – кім адчувае сябе ў маленькай зале Ушацкай школы абсалютны талент: выключным чалавекам, геніем?

– Усе кажуць талент, талент, а я звычайны чалавек. З усімі зямнымі прыхільнасцямі, – закончыўшы канцэрт, са сцэны спусціўся хударлявы юнак з адкрытай усмешкай, які пагадзіўся адказаць на ўсе мае пытанні і папазіраваць разам з ушацкай дзятвой.

Да сустрэчы з баяністам ведала пра яго нямала. Напрыклад, што займацца музыкай пачаў у пяць год і адразу ў музычным вучылішчы. Выкладчык Наваполацкага каледжа Міхаіл Івашкін пагадзіўся ўзяць дашкольніка ў выглядзе выключэння, праслухаўшы малога па просьбе бацькоў, таксама музыкантаў. А ў сем год Улад ужо выступаў на міжнародным конкурсе ў Санкт-Пецярбурзе і атрымаў не толькі першую ўзнагароду, але і падпісаную партытуру старшыні саюза кампазітараў. Ён уразіў прысутных, сыграўшы ўвесь “Дзіцячы альбом” Чайкоўскага.

Ведала, што ў доме музыкантаў знаходзіцца старадаўні раяль, прывезены з Баку, ад дзядулі (занятак музыкай у яго – з трывалымі сямейнымі каранямі). Што на адным з яго канцэртаў у Партугаліі ў зале прысутнічаў толькі адзін чалавек, які скупіў усе білеты, каб вядомы Уладзіслаў Плігаўка іграў толькі для яго аднаго.

Навошта яму, з яго рэгаліямі выступаць у правінцыяльнай дзіцячай школе.

— Прозвішча наша? – пытаюся ва Уладзіслава і баюся пачуць, што ніякага дачынення да Ушач ён не мае, бо ні ў адным з артыкулаў пра гэта не ўзгадваецца.

– Так. У мяне бацька з Завыдрына, тут заканчваў школу, выкладаў музыку і спевы ў Плінскай школе, да таго як пераехаў у Полацк. Я кожнае лета быў у бабулі з дзядулем, ды і зараз на Ушаччыне пастаянна, у мяне нават чарніцы ў халадзільніку стаяць ушацкія, люблю купацца на возеры “Вечалле”.

Так прыемна было чуць, што Улад не толькі памятае, але і шануе, любіць малую радзіму, на якой, дарэчы, да гэтага часу не прадаюць домік продкаў. Ды і заехаў на няпланавы канцэрт ва Ушачы ён па асабістай просьбе дырэктара школы мастацтваў С.В.Парашкіна. Каб паказаць выхаванцам, на што здольны інструмент. Каб абкаталі выступленні да сур’ёзных спаборніцтваў двое яго лепшых навучэнцаў у Акадэміі музыкі – Наталля Шах і Станіслаў Петух. Каб падзякаваць першай выкладчыцы Наташы Наталлі Генадзьеўне Пашкевіч.

Сустрэча атрымалася душэўнай і сяброўскай. Менавіта сустрэча, а не проста канцэрт. І перш за ўсё таму, што зорка аказалася не “батанікам”, які не разгібаючыся сядзіць за партытурай і больш нічым не цікавіцца, а жывым, вельмі абаяльным і адначасова вельмі простым чалавекам без аніякіх прыкмет зоркавай хваробы, хоць на тое і ёсць усе падставы. Яму ўсяго дваццаць сем, зусім нямногім старэй за сваіх выхаванцаў, якім у Акадэміі выкладае і баян, і акардэон, а ўжо і няма аб чым марыць. Хіба толькі аб тым, каб намнога больш людзей ва ўсім свеце любіла і іграла на гэтых інструментах. Пераканаўся, што ў Кітаі паспяхова асвойваюць наш інструмент.

Аказалася, што Уладзіслаў яшчэ добра гуляе ў валейбол, любіць катацца на лыжах, не баіцца сапсаваць пальцы, калі без пальчатак лепіць сняжкі. Што бацькі наадварот падчас заняткаў адпраўлялі малога пагуляць на вуліцу. І сёння ён раіць усім дзецям, якія займаюцца музыкай, абавязкова рабіць перарывы ў шматгадзінных занятках, быць на паветры, сябраваць са спортам. Так мяркуе выхоўваць і свайго сына, пра якога якраз і гаворыць, як пра асноўны гонар. Назвалі яго з жонкай, таксама баяністкай, з якой пазнаёміўся на адным з конкурсаў, Нікам.

– Таму што Нік – пераможца? – пытаюся ва Уладзіслава.

– Не толькі. Нарадзіўся ён блізка да Мікалая Цудатворцы, мой бацька Мікалай. Так што ўсё супала.

“А можна мне атрымаць фота з канцэрта з усімі намі”, – праз некалькі дзён да мяне завітала вучаніца Ушацкай школы Юля Мамонава, якая на конкурс “Мой кумір” пісала сачыненне пра Уладзіслава Плігаўку. Мне вельмі спадабалася, – казала вучаніца В.Чумаковай па класе баяна. І гэта пры, тым, што ігралі Уладзіслаў, Наталля і Стас не лёгкія канцэртныя рэчы, якіх многа ў рэпертуары кожнага артыста, а найскладанейшыя праграмныя рэчы на тэхніку, майстэрства баяніста і акардэаніста, што вытрымаць непадрыхтаванай публіцы няпроста. А спадабалася не толькі ёй.

Вялікі дзякуй нашаму земляку, што пагадзіўся завітаць і стварыць свята.

В.КАРАЛЕНКА.



2 комментария по теме “Всемирно известный аккордеонист Владислав Плиговка посетил с концертом Ушачску детскую школу искусств

  1. Я и ещё напишу, не волнуйтесь Вы так. Не красиво вылаживать старые новости. Он уже давным давно приезжал. Не дурите голову людям. Больше работайте…

  2. Никто и не подавал материал как новостной, а вот узнать побольше о знаменитости, имеющей отношение к Ушачам, думаю, ушачане должны. Спасибо , что читаете.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *