Председателем Ушачского районного Совета депутатов 27 созыва избрана Ольга Николаевна Захаренко

Общество Официально

Пачаў сваю работу новы дэпутацкі корпус: у першы красавіцкі дзень дэпутаты раённага Савета дэпутатаў 27 склікання прыйшлі на першую сесію, каб абраць старшыню раённага Савета, яго намесніка, а таксама старшынь пастаянных камісій і прэзідыум райсавета. У гэтым знакавым мерапрыемстве прымаў удзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў А.Я.Ацясаў, старшыня раённага выканаўчага камітэта В.В.Родзіч, а таксама ўвесь актыў раёна – кіраўнікі прадпрыемстваў і старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў.Адкрыла першую сесію старшыня раённай выбарчай камісіі Наталля Васільеўна Міхейка. Яна адзначыла высокую яўку выбаршчыкаў Ушаччыны, нагадала, што раённы Савет лічыцца паўнамоцным, калі абрана больш 50 працэнтаў ад патрэбнай колькасці дэпутатаў, у нас жа яны абраны па ўсіх 26 акругах. Сярод абраннікаў як дэпутаты са стажам, напрыклад, урач Дубраўскай бальніцы Г.А.Аскерка, дырэктар КУСГП “Арэхаўна” Г.П.Грабоўскі, так і маладая змена – дырэктар Кубліцкай школы А.Л.Раманоўскі, інжынер-энергетык прыватнага прадпрыемства “Ніксілбуд” А.В.Ядрэўскі. На сесіі прысутнічала 24 дэпутаты, менавіта яны, а таксама вышэйстаячы орган – абласны Савет дэпутатаў, мелі права на вылучэнне кандыдатуры старшыні. Аляксандр Ягоравіч Ацясаў скарыстаўся сваім правам, аднак не прапаноўваў, а разам з дэпутатамі райсавета Г.А.Грыдзюшкай і М.І.Бухалкам падтрымаў кандыдатуру дэпутата па Ваўчэнскай выбарчай акрузе №20 Вольгі Мікалаеўны Захарэнкі, якую вылучыла Л.В.Храмцова. Падчас тайнага галасавання Вольга Мікалаеўна была абрана старшынёй раённага Савета дэпутатаў 27 склікання. Вельмі адказны, добрасумленны работнік, які дасканала выконвае любую даручаную справу, унікае ў праблемы людзей, пастаянна займаецца самаадукацыяй, – менавіта такой зарэкамендавала сябе Вольга Мікалаеўна падчас працы начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ушацкага райвыканкама. Вольга Мікалаеўна падзякавала за аказаны давер і запэўніла, што ўсе свае веды, вопыт будзе прыкладаць на новай рабоце з людзьмі.

Намеснікам старшыні на грамадскіх пачатках абрана Іна Фёдараўна Сыроўчанка – дэпутат ад Сарочынскай выбарчай акругі №22, старшынямі пастаянных камісій па пытаннях: занятасці і мясцовага самакіравання – Сяргей Аляксандравіч Алабін – дэпутат па Мосарскай выбарчай акрузе №23, бюджэту і эканамічнага развіцця – Мікалай Іванавіч Бухалка – дэпутат па Садовай выбарчай акрузе №8, аграпрамысловага комплексу і экалогіі – Тамара Васільеўна Зімніцкая – дэпутат па Савецкай выбарчай акрузе №9, сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і справах моладзі – Віталь Іосіфавіч Клімашэўскі – дэпутат па Камсамольскай выбарчай акрузе №3. Усе старшыні камісій уваходзяць у склад прэзідыума райсавета, у які дадаткова быў абраны дэпутат ад Глыбацкай выбарчай акругі №24 Васіль Іванавіч Шнітко.

Новы дэпутацкі корпус і асабіста В.М.Захарэнку павіншавалі з абраннем Віктар Віктаравіч Родзіч і Аляксандр Ягоравіч Ацясаў. Яны адзначылі, што менавіта разам усім давядзецца працаваць на дабрабыт ушачан і развіццё Ушаччыны.“Гэта зусім не прадстаўнічая, а вельмі адказная, з вялікай нагрузкай пасада, дзе трэба быць заўсёды сярод людзей”, – падкрэсліў у сваім выступленні старшыня абласнога Савета дэпутатаў і заклікаў абраннікаў на канструктыўную работу. Ён падзякаваў за работу і прывёз Ганаровыя граматы абласнога выканаўчага камітэта былому старшыні раённага Савета дэпутатаў А.В.Пашковіч і дэпутату абласнога Савета 26 склікання Віктару Пятровічу Сяргееву. Саветы і ўлада працуюць над выкананнем адных і тых жа задач.

В.КАРАЛЕНКА.



22 комментария по теме “Председателем Ушачского районного Совета депутатов 27 созыва избрана Ольга Николаевна Захаренко

  1. Ой я Вас умоляю…Толку то не будет, и не было ни какого…

  2. сейчас эта дама на новом месте будет просто кидаться пустыми идеологическими фразами и ничего более! ну пускай потешиться что ли…..

  3. Правільны выбар зрабілi дэпутаты! Абапірацца трэба на тутэйшых, сваiх. Віншую вас, землякі!

  4. ха-ха-ха! с чем «віншаваць»?не смешите народ! Нынешняя власть в Ушачах, к сожалению, действительно пустое место…сплошные перестановки,смена начальников, замов и т.д.Думают не о работе, а о том, кто какое место урвёт…короче, всё печально и оптимизма не вызывает…

  5. Ротация кадров — естественный процесс. А по председателю совета депутатов — хорошо, что ставка сделана на человека дела.

  6. У каждого своё мнение конечно, но я бы не назвала нового председателя человеком дела, и не знаю ни одного такого дела, какое она совершила (сделала) для развития, улучшения жизни горпосёлка и т.п.одна пустая болтовня и жажда власти…

  7. Вот вы спорите,безымянная Ушачанка, а я уверена, что если бы депутаты выбрали другого человека, то писали бы всякие гадости про него. Нужно подождать, и Вы увидите изменения. Я не сомневаюсь, что они будут только в лучшую сторону, т.к. Ольга Николаевна сделает все необходимое для Родной Ушаччины.

  8. Светлане:
    Так Вы бы рассказали нам, каким образом новый председатель райсовета будет осуществлять чудеса хозяйственной и социальной политики. Есть некий секретный план развития региона, контакты с богатыми инвесторами, готовыми вложиться в развитие Ушаччины? Поправьте, если я ошибаюсь. Только не фразой «я верю», а чем-то более весомы;).

  9. Я не понял (может от того что тугодум ) А почему убрали с должности предыдущего Председателя ? Он что не ко двору пришелся ? Что то мне напоминает басню дедушки Крылова о квартете А может я и не прав может какую нибудь другую басню

  10. Генадзь,понимаете предыдущего председателя и убрали из-за жажды власти нынешнего…всё уже было решено ещё до выборов. И депутаты потом голосовали за предложенную кандидатуру председателя далеко не по воле сердца…..

  11. Как интересно;), таки реально не Ушачи, а Палермо: дон Карлеоне приказал послать старому председателю карпа в газете, а его гориллы запугали бедных депутатов. Понять бы ещё, что делят… Ан, нет — строгая омерта и круговая порука: все всё знают, но молчат :).

  12. Одно действительно радует, что хоть кто-то из МЕСТНЫХ! Хотелось бы реальных действий, но надежды мало…

  13. НаталІя,все 26 депутатов местные, ведь это районный Совет депутатов, только толкучто от них, что от нового председателя всё равно МАЛО!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *