Общество

ВЫТВОРЧУЮ НАРАДУ

старшыня райвыканкама пачаў з тэм добраўпарадкавання: Віктар Віктаравіч Родзич падвёў вынікі раённага суботніка і даручыў вызначыць дакладныя далейшыя планы па навядзенні парадку, усе суб’екты гаспадарання павінны даўбраць свае тэрыторыі, таксама прадпрыемствы і арганізацыі будуць “здаваць” і тыя ўчасткі вуліц гарпасёлка, якія замацаваны за імі рашэннем райвыканкама.

На час вясенніх палявых работ прадпрыемствам давядзецца падтрымаць аграрыяў – выдзеліць тэхніку і людзей. Правераны ўмовы харчавання работнікаў, упраўленне райсельгасхарча і райкам прафсаюза аграпрамысловага комплексу аб’явілі спаборніцтва сярод механізатараў, занятых на сяўбе.

Асаблівая ўвага традыцыйна надаецца выкананню прагнозных паказчыкаў, у прыватнасці кіраўнік раёна даручыў адшукаць рэзервы эканоміі электраэнергіі. Распачалося фінансаванне аб’ектаў будоўлі: фізкультурна-аздараўленчага комплексу, памяшкання суда, водаправода.

Зусім хутка і выган статкаў на пашы, таму трэба праверыць наяўнасць кармоў, калі трэба — зрабіць перакідванне іх па гаспадарках, каб не заставаліся адкрытыя ямы і сапсаваныя кармы. Шэраг заўваг па больш шырокім продажы сваёй прадукцыі і больш гібкай рабоце з пастаўшчыкамі прагучалі ў адрас райспажыўтаварыства.

В.КАРАЛЕНКА

***

КАНІКУЛЫ З КАРЫСЦЮ

Падчас вясенніх канікул, з 24 па 29 сакавіка, на базе Ушацкай, Плінскай і Вялікадолецкай школ, а таксама ДЮСШ працавалі аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем. На працягу змены ў іх адпачылі і ўмацавалі здароўе 165 школьнікаў.

***

ПАЛЫ – ПРЫЧЫНА ПАЖАРАЎ

Усяго за тры дні, з 28 па 30 сакавіка, з-за выпальвання грамадзянамі сухой расліннасці і невыканання правілаў пажарнай бяспекі пры спальванні смецця на тэрыторыі Ушацкага раёна адбылося чатыры пажары. Надзвычайныя здарэнні зарэгістраваны ў вёсках Завячэлле, Звонь, Заазер’е і Чарнічонкі, дзе агнём пашкоджаны тры дамы, тры адрыны і лазня. За парушэнне правілаў пажарнай бяспекі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута чацвёра чалавек.

***

ТЫДЗЕНЬ ЛЕСУ-2014

Сёлета гэта штогадовая акцыя Міністэрства лясной гаспадаркі пройдзе з 5 па 12 красавіка пад дэвізам “Пасадзі сваё дрэва на мірнай зямлі!” і будзе прымеркавана да 70-ай гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Старт “Тыдня лесу-2014” запланаваны на суботу, 5 красавіка, у 9 гадзін на тэрыторыі ўсіх лясніцтваў раёна. Да ўдзелу ў работах па пасадцы лясных культур, рамонце і добраўпарадкаванні месцаў адпачынку, ачыстцы лесу ад смецця традыцыйна запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, установы адукацыі раёна і ўсе добраахвотнікі. Удзельнікі акцыі будуць забяспечаны транспартам, пасадачным матэрыялам і інвентаром.

***

ПРАМАЯ ЛІНІЯ

У панядзелак, 7 красавіка, на «прамой лініі» з чытачамі газеты будзе знаходзіцца намеснік начальніка Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Мікалай Мікалаевіч ПАСАХ. Вашых тэлефанаванняў чакаюць з 12 да 13 гадзін па нумары 2-73-61.

***

ПРЫЁМ НАТАРЫУСАМ

у аграгарадках у красавіку будзе ажыццяўляцца па наступным графіку: Ільюшына — 4, Арэхаўна — 10, Вяркуды — 17, Вялікія Дольцы — 22, Кублічы — 25, Глыбачка — 29 красавіка. Не забывайцеся папярэдне падаваць заяўкі ў мясцовыя сельвыканкамы, прыём адбываецца, калі іх паступіла не меней трох, у выключных выпадках (для аказання юрыдычнай дапамогі інваліду, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, а таксама асобам з парушэннямі апорна-рухальнага апарату) па адной заяўцы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *