В Ушачской школе ярко и познавательно провели «Неделю детской книги»

Наши дети

У 1967 годзе па ініцыятыве і рашэнні Міжнароднага савета па дзіцячай кнізе 2 сакавіка аб’яўлена Міжнародным днём кнігі. Гэтая дата прымеркавана да Дня нараджэння вялікага казачніка Ганса Хрысціяна Андэрсана.

У канцы сакавіка, у дні вясенніх канікул, дзеці нашай краіны адзначаюць імяніны кнігі. На працягу некалькіх дзён доўжыцца свята ў школах і бібліятэках: арганізуюцца кніжныя выставы і чытацкія канферэнцыі, ладзяцца вясёлыя прадстаўленні.

Ярка і запамінальна праходзіў сёлета Тыдзень дзіцячай кнігі ва Ушацкай школе. Казачныя героі Мальвіна (Іра Маркевіч), Бураціна (Пётр Клопаў), Баба-Яга (Эвяліна Мядзведзева), Нязнайка (Ілья Макрыдзін), Каралева Кніга (Ірына Вітко) разам з вядучымі Марынай Палавінка і Анастасіяй Рагавешка дапамаглі дзецям пабываць на старонках іх любімых казак. Салодкімі прызамі ўзнагароджаны пераможцы фотаконкурсу “Заспеты за чытаннем” Алеся Бойчанка (3 “А” клас), Саша Казлова (2 “А”), Аліна Заруба (2 “А”), Даша Блашкевіч (2 “Г”), Карына Кучаронак (2 “А”), Аня Александровіч (3 “Г”). Праведзены конкурсы “З кнігай праз стагоддзі”, “Казка ў госці да нас прыйшла” і іншыя. Дзеці мелі магчымасць “падлячыць” кнігі ў так званай кніжкінай бальніцы.

Завяршылася свята, аднак школьная бібліятэка і зараз чакае ўсіх, хто хоча папоўніць свае веды, пашырыць далягляд. Мы працуем з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 16.30 і ў суботу з 8 да 13 гадзін.

Я.ВІТКО, вядучы бібліятэкар Ушацкай школы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *