Спонсорскую помощь организаций в яслях-детском саду № 1 г.п.Ушачи используют с максимальной пользой для детей

Наши дети

Новая прыгожая альтанка зусім нядаўна з’явілася на тэрыторыі ясляў-сада №1 г.п. Ушачы і адразу стала адным з любімых месцаў гульні яго маленькіх наведвальнікаў. Работнікі ўстановы адукацыі ўзводзілі яе сваімі сіламі, а неабходным будаўнічым матэрыялам іх забяспечыла ТАА “Лес”. З кіраўніком гэтага прыватнага прадпрыемства Ігарам Міхайлавічам Андрэевым адміністрацыя дашкольнай установы супрацоўнічае не адзін год і вельмі ўдзячна яму за падтрымку.

– Ігар Міхайлавіч нам ніколі не адмаўляе, – расказвае загадчыца ясляў-сада Святлана Віктараўна Ушакова. – Вось і ў гэтым годзе акрамя выдзялення неабходных для будаўніцтва альтанкі матэрыялаў прадпрыемства аказала нам яшчэ і спонсарскую дапамогу для набыцця спартыўнага інвентару і абсталявання. А яшчэ ў гэтай справе нас матэрыяльна падтрымала Ушацкае райспажыўтаварыства, за што хочацца выказаць шчырыя словы ўдзячнасці старшыні праўлення Уладзіміру Мікалаевічу Кругліку.

Дапамога – гэта не толькі грошы і матэрыялы, але і розныя віды работ, якія супрацоўнікі дашкольнай установы самі выканаць не змогуць пры ўсім жаданні. Паказала мне Святлана Віктараўна добрыя справы і іншых шэфаў – дарэчы, яны бачны ўжо ад уваходных дзвярэй, ля якіх металічныя ўрны для смецця вырабілі работнікі ДРБУ-105. Па словах С.В.Ушаковай, кіраўніцтва дарожнай арганізацыі знаходзіць час і сродкі для аказання дапамогі дзіцячай установе, прычым звяртацца аднолькава паспяхова можна як да дырэктара Анатоля Іванавіча Коцура, так і да яго намесніка, галоўнага інжынера Дзмітрыя Пятровіча Цімафеева.

Неабыякавасць дырэктара ПУП “НікСілБуд” Мікалая Мікалаевіча Бабаедава, індывідуальнага прадпрымальніка Фёдара Антонавіча Ланцунцэвіча, ляснічага Ушацкага лясніцтва Аляксея Мікалаевіча Апёнка – у новых лесвіцах, высаджаных маладых дрэўцах, пафарбаваных сценах – усім тым, што дапамагае зрабіць акружаючую дзетак рэчаіснасць больш прывабнай і камфортнай.

Д.РАМАНОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *