Праздник первого звонка прошёл в Ушачском районе ярко, красочно, запоминающе

Общество

Па-сапраўднаму восеньскі дажджлівы дзень падрыхтавала сёлета школьнікам і настаўнікам надвор’е на свята першага званка. Але гэтая акалічнасць не сапсавала ўрачыстую атмасферу, якая панавала ў панядзелак, 1 верасня, у навучальных установах Ушаччыны. І не толькі ў іх: напэўна, ні ў адзін іншы дзень на нашых вуліцах не ўбачыш столькі прыгожа апранутых людзей з кветкамі.

З самай раніцы ва Ушацкай школе было ажыўлена. У холе першага паверха сабраўся дружны калектыў: настаўнікі, вучні, работнікі школы і бацькі.  Сімвалічна, што над сённяшнімі школьнікамі – фатаграфіі іх папярэднікаў, такіх жа радасных дзяцей, у якіх многія пазнаюць сваіх старэйшых брацікаў і сястрычак, знаёмых. Пераемнасць пакаленняў адгадвалася і ў іншых дэталях. Побач з першакласнікамі на іх першай у жыцці лінейцы былі адзінаццацікласнікі. Старэйшыя вучні падарылі новаспечаным школьнікам сімвалічны ключык ведаў, а пасля заканчэння ўрачыстасці разам з імі ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым воінам. Усё гэта, безумоўна, дастойны ўвагі прыклад паважлівых адносін да гісторыі, пераемнасці пакаленняў.

Раздзяліць з калектывам Ушацкай школы свята прыйшло нямала гасцей. Звяртаючыся да прысутных, намеснік старшыні райвыканкама Н.М.Марковіч адзначыла, што і раённая ўлада, і педагагічныя калектывы, і бацькоўскія ка-мітэты робяць усё магчымае, каб дзеці ў камфортных умовах, утульных класах атрымлівалі веды, умацоўвалі здароўе. Наталля Мікалаеўна пажадала школьнікам выдатнага настрою і высокіх адзнак, будучым выпускнікам – добра падрыхтавацца да экзаменаў, настаўнікам – поспехаў, а бацькам – цярпення.

Шмат у гэты дзень было віншаванняў, цёплых слоў і падарункаў. Прадстаўнікі райспажыўтаварыства набылі для школы футбольныя мячы, работнікі раённага аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” раздалі першакласнікам паветраныя шары. У рамках акцыі «Увага – дзеці!» самыя юныя школьнікі ўсіх навучальных устаноў раёна атрымалі флікеры. Намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Святлана Іванаўна Ціханёнак нагадала вучням Ушацкай школы аб правілах дарожнага руху, неабходнасці выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.

– Для мяне 1 верасня – заўсёды вельмі хвалюючы і адказны дзень, асабліва тады, калі набіраю першакласнікаў, – прызналася настаўніца пачатковых класаў Ушацкай школы Вольга Пятроўна Несцярэнка. – З кожным сваім выхаванцам спрабую пасябраваць, стаць для яго ў пэўным сэнсе прыкладам, з першых жа дзён зацікавіць вучобай. Акрамя таго, гэта яшчэ і час знаёмства з бацькамі, якія даверылі мне самае дарагое – сваіх дзетак.

Амаль бяссоннай аказалася ноч напярэдадні 1 верасня для маладой мамы Таццяны Раманоўскай, якая падбірала пранікнёныя словы для свайго выступлення на лінейцы ад імя бацькоў. І хаця ў школу ішла ўжо другая яе дачушка, справіцца з хваляваннем жанчыне было няпроста, таму і прамова атрымалася душэўнай і кранальнай.

А вось галоўных герояў урачыстасці – першакласнікаў – непакоілі зусім іншыя “праблемы”. Не прывыклыя да школьных будняў, некаторыя з іх, утульна размясціўшыся за партамі, салодка пазяхалі, а пасля ўрачыстасцей нават намагаліся адправіцца дадому. “Як, яшчэ не ўсё?” – выказаў сваё здзіўленне адзін з хлопчыкаў, даведаўшыся пра тое, што яшчэ будуць і ўрокі.

Запамінальна праходзіла свята першага званка ў Вяркудскай школе. Ніякага залішняга пафасу – усё сціпла, цёпла, па-сямейнаму. Старшыня райвыканкама Віктар Віктаравіч Родзіч шчыра падзякаваў педкалектыву і тэхперсаналу ўстановы за выдатную падрыхтоўку яе да новага навучальнага года, пажадаў першакласнікам і надалей ісці па жыцці з агеньчыкам у вачах, выпускнікам – знайсці свой шлях, і ўсім без выключэння – поспехаў. Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Іна Фёдараўна Сыроўчанка выказала спадзяванне, што былыя вучні зачыненай сёлета Дубраўскай базавай школы хутка асвояцца ў сценах новых альма-матар (і Глыбачанскай школы таксама).

Ва ўсіх навучальных установах, як заўсёды, Дзень ведаў праходзіў па-рознаму, але ўсюды ён быў па-свойму асаблівы, насычаны на радасныя ўсмешкі і шчырыя словы. Завяршыў жа ўрачыстыя лінейкі імправізаваны першы званок, які абвясціў аб надыходзе цікавых, часам цяжкіх, але такіх неабходных для вучняў будняў.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



19 комментариев по теме “Праздник первого звонка прошёл в Ушачском районе ярко, красочно, запоминающе

  1. Никогда бы не отдал своего ребёнка в Ушачскую школу…

  2. А что, есть достойная альтернатива ;)?

  3. Согласна. Но у нас есть и очень хорошие, добрые и справедливые учителя, которых можно ставить в пример.

  4. В школе требуют соблюдать деловой стиль одежды, но и некоторым учителям не мешало бы его придерживаться. Рада, что дочка уже окончила младшие классы.

  5. Альтернатива есть всегда. Полоцк//Новополоцк. Очень много хороших школ.

  6. Чем конкретно вас не устраивает Ушачская. И в ней, и других школах района очень много превосходных учителей, которые дают знания и наши дети поступают в те учебные заведения, которые хотят — тесты сдают не хуже гимназистов.

  7. Только, к сожалению, наши дети с первой в жизни несправедливостью встречаются именно в школе.

  8. Назвать фамилии отличных учителей или тех, у кого проблемы со стилем?
    Безмерно уважаю Шарипо Наталью Анатольевну, Житкую Ольгу Анатольевну, Пугачеву Татьяну Робертовну, Данькову Людмилу Ивановну, Морозову Елену Васильевну,Галай Светл

  9. Ну, а у кого проблемы, как вы выразились, со стилем? Их ведь — большинство! Отдельных личностей к школе нельзя подпускать на пушечный выстрел!

  10. Да, к сожалению есть и такие.
    Старшей дочери с хорошими учителями повезло. А вот младшая дочка, когда училась в начальных классах, восхищалась учителем, которая иногда в продленке с ними была. Даже советовала мне такие же колготки для себя купить (черные с блестящими узорами, сеточкой — гламур) и носить их обязательно с высоким каблуком и черной юбкой)))) Муж, шутя, посоветовал и глаза так же красить))) Долго объясняли малой, что такая одежда, макияж, серьги предназначены только для определенных, особых случаев, но так и не убедили. Дочка сказала: повзрослею и буду так же одеваться.
    Педагоги должны понимать, что и они играют большую роль в формировании нравственных и эстетических взглядов наших детей.

  11. Что хотим, то и одеваем.Скажите спасибо, что мы ваших детей воспитываем и присматриваем за ними, даем знания. А вам еще и не нравится. Мы не в монастыре работаем, что бы ходить в юбках до пят. А если мать — серая мышь, то ребенок на красоту хоть в школе пусть посмотрит.
    А Ядревская поет отлично, как и многие другие учителя.

  12. Уважаемые, у нас у каждого своё понятие хорошо-плохо, часто весьма субъективное, согласитесь. Я очень рада, что мы обсуждаем волнующие нас темы, а образование наших детей — именно такая,но может не будем переходить на личности, когда это не касается конкретных примеров проявления некомпетентности или халатного выполнения своих обязанностей. Обидеть человека очень легко — слово, даже если оно в сети интернета — всё равно слово и ранит также.

  13. Вот именно. Учителя тоже люди, со своими недостатками и достоинствами. Не нравится учитель — реши проблему с администрацией школы.

  14. Уважаемая редакция Газеты! Мне, и как жителю Ушач, и как выпускнику местной школы, и как не безразличному гражданину очень неприятно читать комментарии пользователей. Складывается ощущение, что этим людям, осуждающим учителей, в жизни не повезло — видимо они маленького роста, уродливые и жадные — только такие типы могут писать гадости. Не пора ли ввести цензуру??? Любая «жаба» будет писать что угодно, а «недалекие» прочтут и на ус намотают? нехорошо…
    P.S. Мне учителя и школа дали знания и образование. А воспитали меня родители!

  15. Вот я и призываю к корректности в общении, кстати мы убираем непристойные выражения, правда предмодерации нет, поэтому и проскакивают, но за оскорбления ( и в сети тоже) существует ответственность.

  16. Да просто есть учителя от Бога, а есть учителя — ОТСИДЕТЬСЯ… Но так как кадров не хватает, приходится мириться с тем, что есть. Многих к детям нельзя подпускать на пушечный выстрел и мы отлично знаем кого, но ничего с этим сделать нельзя. А дальше будет еще хуже — в ВУЗах недобор, берут всех. И вот, приплыли и с образованием.

  17. По статистике конца 19-го века педагог с высшим образованием получал жалование в 8-10 раз большее, нежели городовой; народный учитель (что-то вроде средне-специального) — в 3-5 раз. Если помните, в «Патриоте» была статья о выборе лучших молодых специалистов района, где более половины мест заняли менты-судейские-чиновники и прочие дармоеды. Вот Вам и ответ: нынешнему государству не нужны учителя. Как и образование. Зачем потенциальному гастарбайтеру в Рашу или будущей кассирше в «Родной стороне» законы Гука, история ВКЛ или английский язык? Достаточно таблицы умножения и начальной грамоты. Как платят, так и работают, какое отношение, таков и результат.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *