Віншуем землякоў з Новым годам!!!

Общество

Вось і стаў гісторыяй чарговы пражыты намі год. На парозе год 2015, які прынясе нам шмат навін і адкрыццяў, падзей і сюрпрызаў — усё гэта будзе адлюстравана на старонках нашай газеты. Мы вельмі рады, што вы, нашы паважаныя чытачы, дзеліцеся ідэямі, як зрабіць сваю «раёнку» яшчэ больш цікавай і разнастайнай, мы ж будзем і надалей рабіць яе для кожнага карыснай і чаканай!

Віншуем са святамі ветэранаў рэдакцыі і друкарні, грамадскіх карэспандэнтаў, нашых верных памочнікаў-паштальёнаў, ну і вядома ж тых, для каго мы ўсе старанна працуем — нашых любімых ушачан, чытачоў газеты! Шчасця вам, святочнага настрою і як мага больш пазітыву!

“Патрыётаўцы”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *