«У нас такого не будет!» Галина Дольникова о событиях в Украине и открытом диалоге Президента

Наши земляки

Галіна Іванаўна Дольнікава адкрыты дыялог Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі з журналістамі слухала ўважліва і ўзрушана. У рэдакцыю яна завітала, каб падзяліцца ўражаннямі, тым больш што ёй ёсць з чым параўнаць. Да пераезду ў Беларусь, а адбылося гэта ў 2004 годзе, Галіна Іванаўна больш 20 гадоў адпрацавала намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце прафесійна-тэхнічнага вучылішча горада Ільічоўска, дзе рыхтавалі рабочыя спецыяльнасці для сударамонтнага завода. У яе і сёння там, пад Адэсай, многа знаёмых і сяброў, якія ў асноўным складаліся з калег, паколькі адпрацавала толькі на адным месцы. Украіна, як і Беларусь, дзе нарадзілася, вучылася і жыве цяпер, для яе назаўсёды застанецца роднай краінай, таму і да таго, што адбываецца там зараз, яна ставіцца не з простай цікавасцю.

Хоць я і ехала даглядаць маці, мне было да каго, а не пакідала краіну, як бежанцы зараз, тым не менш я адчула перамены ў адносінах да сябе і наогул развал краіны, які адбыўся не зараз. Ніколі не забуду аднаго выпадку. Звычайны дзень новага навучальнага года, калі калега бяжыць да дырэктара скардзіцца: “А чаму гэта іншародцы на расійскай мове балакаюць”. Уявіце, у калектыве я з маладосці – больш двух дзясяткаў год. Разам і боль, і радасць перажывалі, дзялілі ўсё, ніколі не глядзелі, хто якой нацыянальнасці, і раптам так. Гэта страшна. Памянялася ўсё пасля падпісання дакумента аб прызнанні дзяржаўнай мовай украінскай, прычым гэта адбылося насуперак вынікам рэферэндуму, які паказаў якраз адваротнае – людзі выказаліся за двухмоўе. Прыводжу гэты прыклад, таму што вельмі правільна сказаў Аляксандр Рыгоравіч – моўны фактар стаў пачаткам расколу краіны. Калі тое, на якой мове ты гаворыш, стала вызначальным у адносінах да чалавека – не яго прафесійныя ці чалавечыя якасці, а хто ён па нацыянальнасці. І гэта ў адной з савецкіх рэспублік, дзе якія толькі нацыянальнасці не прадстаўлены, ну а рускіх практычна палова.

Калі я нядаўна запрасіла рускую сяброўку да сябе ў госці, яна ведаеце што адказала: “Баюся. Украінцы залезуць у кватэру і потым нічога нікому не дакажаш”. У гэтым сутнасць таго, што там адбываецца – поўнае беззаконне і поўны недавер да ўлады. І яшчэ з адным поўнасцю згодна з Аляксандрам Рыгоравічам. Прычына недаверу ўладзе – вялізная карупцыя, што захлынула ўсю краіну. Пражыўшы ўвесь час побач з Адэсай, у мяне і ў думках не было пайсці калі-небудзь да любога ўрача з пустымі рукамі – гэта не прынята. І гэта толькі бытавы ўзровень. Я ўжо проста не кажу пра тое, што значна ўпаў дабрабыт людзей нават у абласцях, дзе няма вайны: усе мае равесніцы вымушаны працаваць, паколькі пенсіі ў 70 долараў хапае толькі на аплату камунальных паслуг.

Дыялог Аляксандра Рыгоравіча сапраўды слухала, уціснуўшыся ў крэсла. Бо мне балюча глядзець, што стала з краінай, у якой  я была шчаслівай. І яшчэ я шчыра баюся вайны. Вельмі. Памятаю, як расказала пра страх нечаканых бамбёжак маці – ветэран Вялікай Айчыннай і адчуваю тое ж, калі гляджу рэпартажы з Украіны. І вельмі спадзяюся, што дзякуючы разумнай палітыцы Прэзідэнта Беларусі, гэтага ніколі не адбудзецца ў нашай краіне.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *