«Солнечные» каникулы.Во время весенних каникул в Ушачской школе работает лагерь дневного пребывания «Солнышко»

Наши дети

На гэтым тыдні ў час вясенніх канікул Ушацкая школа зусім не апусцела. Нягледзячы на тое, што ў гэтыя дні няма заняткаў, з раніцы тут звіняць дзіцячыя галасы. На працягу тыдня ў навучальнай установе дзейнічае  аздараўленчы лагер дзённага прабывання “Сонейка”, які наведваюць 50 чалавек, у асноўным гэта вучні  першага і другога класаў.

Сумаваць тут малодшым школьнікам не прыходзіцца, праграма лагера насычаная і пазнавальная. Адкрылася яна выставай “Яе вялікасць – кніга”, падрыхтаваная  пры ўдзеле дзіцячай і школьнай бібліятэк. Вельмі зацікавіла дзяцей і мерапрыемства “Крынічка экалагічных ведаў”. Ужо паспелі адчуць сябе школьнікі і дактарамі, толькі ў якасці пацыентаў былі не людзі, а кнігі, арганізавалі цэлую “кніжкіну бальніцу”! Праверылі свае веды ўдзельнікі лагера падчас конкурсу знатакоў птушак, а таксама на літаратурным рынгу. Цікавыя танцавальна­забаўляльныя праграмы “Атам і малекула”, “Вясеннія матывы”, “Гуляем у тэатр” для наведвальнікаў “Сонейка” падрыхтаваў і цэнтр дзяцей і моладзі. Тут жа ў канцы тыдня пройдзе і яшчэ адно цікавае мерапрыемства – гадзіна караоке “ Вясенняя капель”. Арганізатары лагера падрыхтавалі для дзяцей і мерапрыемствы, прымеркаваныя да 70­годдзя Вялікай Перамогі – мультымедыйную прэзентацыю “Героі, застыўшыя ў бронзе”, а таксама гульню “Рэха вайны мінулага”.

І, канечне, кожны дзень у лагеры праводзяцца спартыўная і музычная гадзіны, каб за канікулярны тыдзень дзеці адпачылі і аздаравіліся.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *