Готовимся к пасхе: можно ли ходить на кладбище и кто красит яйца

Калейдоскоп

Мноства хрысціянскіх абрадаў у нашага народа перамяжоўваецца са звычкамі і ўяўленнямі, якія панавалі ў гады атэізму ці проста замацаваліся як правілы ў пэўнай мясцовасці. І сёння мы папрасілі протаіерэя Вячаслава адказаць на некаторыя, актуальныя перад вялікімі святамі.

– У чысты чацвер пройдзе сабораванне, ён жа невыпадкова называецца чыстым – людзі топяць лазні. Ці можна мыцца пасля елеасвячэння?

– Канечне можна і нават трэба. Гаворка пра тое, што на працягу 40 дзён пасля саборавання нельга мыцца і ўжываць мяса – абсалютна надуманае. З мясам абмежаванне дзейнічае проста на працягу паста.

– Ці ёсць узроставыя абмежаванні на сабораванне?

– Не праходзяць елеасвячэнне “младенцы”, якімі па­царкоўных канонах лічацца дзеці да 7 гадоў.

– Ці захоўваюць сілу асвечаныя вербныя галінкі мінулых гадоў?

– Так, але калі праваслаўны прыходзіць у царкву рэгулярна, то ён абнаўляе старыя (іх можна спаліць) галінкі на новыя.

– Ці трэба ісці на Вялікдзень на могілкі?

– Па царкоўных нормах – не. Для таго каб падзяліцца з памерлымі роднымі радаснай весткай аб уваскрашэнні Хрыста, існуе спецыяльны дзень – Радаўніца. Менавіта тады мы і нясём на могілкі асвечаныя чырвоныя яйкі. Больш таго, па царкоўных канонах ні на Вялікдзень, ні на іншыя да Радаўніцы не памінаюцца памерлыя.

– Ці можна фарбаваць яйкі, калі ў нядаўнім часе памёр нехта з родных?

– Можна і трэба. Гэта ўжо прыдумкі народа, што на працягу года пасля смерці роднага яйкі не фарбуюцца.

– Куды ўсё ж ставіцца крыж – у ногі ці галаву памерлага?

– У ногі, гэта азначае тварам да крыжа, а вось абеліск стаіць у галаве і глядзіць на ўсход.

– Дзякуй.

Вольга КАРАЛЕНКА.



1 комментарий по теме “Готовимся к пасхе: можно ли ходить на кладбище и кто красит яйца

  1. Чарговы «гісторык» ;). Цікава, а якімі “радаснымі весткамі” дзяліліся нашы далёкія продкі з памерлымі, сьвяткуючы Радуніцу (Вясновыя Дзяды) пару тысяч год таму назад ці яшчэ даўней?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *