Завещание — только собственноручно! На вопросы читателей отвечает нотариус нотариальной конторы Ушачского района

Правовая консультация

Падчас “прамой лініі” з чытачамі газеты, якую праводзіла натарыус натарыяльнай канторы Ушацкага раёна Жанна Леанідаўна Каваленка, паступіла два тэлефанаванні. Абодва яны датычыліся тэмы спадчыны. Адказы, магчыма, стануць карыснымі і для іншых ушачан.

– Ці магу я ўзяць сваю ўнучку для складання завяшчання або перадаць праз яе завяшчанне натарыусу?

В.П.Мацюшэнка, в.Цялічына.

– Не, так зрабіць вы не можаце. Калі гэта зробіць хтосьці за вас, то ў такім выпадку ваша завяшчанне будзе лічыцца несапраўдным. Наогул існуе тры віды завяшчання: першы – вы пішаце яго ўласнаручна, другі – завяшчанне запісвае з вашых слоў натарыус у прысутнасці аднаго сведкі, трэці від – закрытае завяшчанне, калі вы пішаце завяшчанне самастойна дома, кладзяце яго ў канверт і прыходзіце ў натарыяльную кантору з двума сведкамі. Да сведак заканадаўствам прадугледжаны пэўныя патрабаванні: імі не могуць быць натарыус, асоба, на чыю карысць складаецца завяшчанне, муж (жонка) асобы, дзеці, бацькі, унукі, праўнукі. Таксама ў іх не павінна быць судзімасці за дачу лжывых паказанняў, яны павінны быць дзеяздольнымі, пісьменнымі, разумець сутнасць усяго, што адбываецца, валодаць у поўнай меры мовай (акрамя закрытага завяшчання), акрамя таго захоўваць тайну натарыяльных дзеянняў.

У выпадку, калі вы не напішаце завяшчанне, права наследавання пяройдзе па законе. Да спадчыннікаў першай чаргі па законе адносяцца бацькі, муж (жонка), дзеці. Канкрэтна ў вашым выпадку пры адсутнасці завяшчання спадчыннікам будзе ваш сын.

– У пачатку года памёр мой родны дзядзька, у яго засталіся дом і зямельны ўчастак у Полацкім раёне. Ніякіх родных, акрамя мяне, якія маглі б стаць спадчыннікамі, няма. Што мне трэба зрабіць для атрымання спадчыны?

А.А.Бовіна, в.Завячэлле.

– Вам неабходна звярнуцца ў натарыяльную кантору Полацкага раёна і горада Полацка на працягу паўгода і падаць натарыусу заяву аб прыняцці спадчыны. Паколькі дзядзька не пакінуў завяшчання ў ваш адрас, неабходна будзе даказаць факт роднасных адносін з ім – прад’явіць пасведчанне аб нараджэнні ваша, дзядзькі і бацькі, ваша пасведчанне аб заключэнні шлюбу. Таксама трэба пацвердзіць факт смерці адпаведным пасведчаннем. Спатрэбяцца і дакументы, якія пацвярджаюць права ўласнасці на дом і зямлю.

Паколькі вы пражываеце ва Ушацкім раёне, у вас ёсць магчымасць скласці заяву ў нашай натарыяльнай канторы і выслаць яе натарыусу ў Полацк. Як зручней – рашаць ужо вам.

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *