В рамках акции «Белая Русь» украшает Беларусь» первичные организации объединения занимались наведением порядка и озеленением

В общественных организациях

Стала добрай традыцыяй праводзіць ва Ушацкім раёне мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі “Белая Русь” упрыгожвае Беларусь”. Вось і нядаўна аб’ектамі для правядзення работ па навядзенні парадку на зямлі, азеляненні тэрыторыі пярвічных арганізацый грамадскага аб’яднання сталі аддзяленне кругласутачнага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у Вяркудах, дзіцячы аздараўленчы лагер “Турасполле” і Ушацкая цэнтральная раённая бальніца. Ля апошняй на мінулым тыдні актывісты раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” на чале са старшынёй Інай Фёдараўнай Сыроўчанка і непасрэдна прадстаўнікі пярвічкі высадзілі прыгожыя туі (на здымку). Дарэчы, дэкаратыўнымі іглічнымі раслінамі падзяліліся сёлета пярвічныя арганізацыі “Белай Русі” Арэхаўскай і Ільюшынскай школ. Застаецца спадзявацца, што ўшачане будуць беражліва адносіцца да зробленага.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *