При строительстве тротуаров жителям частных домов нужно заранее оговаривать понижение и съезд к владениям

"Патрыёту" отвечают

Праблема, якую ў сваім звароце ў рэдакцыю газеты ўзняў жыхар гарпасёлка Васіль Макаравіч Пятніца (“З нагоды выгоды”, № 23 ад 25 сакавіка 2015 г.), на самой справе не зусім адпавядае рэчаіснасці. Механізм вырашэння пытанняў па будаўніцтве пад’ездаў і паніжэнняў да домаўладанняў грамадзян пры ўкладцы тратуараў па вуліцах гарпасёлка адпрацаваны гадамі. Усе работнікі арганізацый, якія выконваюць указаны від работ (Ушацкае ПМС, ДРБУ-105), папярэджаны аб тым, што па жаданні грамадзян і з іх згоды да кожнай з сядзіб неабходна ўладкоўваць як мінімум адзін з’езд або паніжэнне – гаворка ідзе якраз аб выгодах. Іншая справа, што некаторым гаспадарам пад’езд спачатку аказваецца быццам бы і непатрэбным, а потым неабходнасць у яго будаўніцтве раптам з’яўляецца. Ідучы насустрач людзям, будаўнічыя арганізацыі ламаюць ужо пакладзенае дарожнае пакрыццё, марнуючы час, сродкі і адцягваючы работнікаў з іншых аб’ектаў. Таму ўсім гаспадарам, якія жывуць на вуліцах, дзе вядуцца работы па будаўніцтве тратуараў і ўкладцы асфальту, раю не “спаць у шапку”, а загадзя звяртацца да будаўнікоў для вырашэння падобных пытанняў, і яны вам не адмовяць, бо кроўна ў гэтым зацікаўлены: рабіць адразу заўсёды прасцей і танней, чым перарабляць.

Што датычыцца пытання В.М.Пятніцы, то яно разгледжана з выездам на месца з удзелам майстра ДРБУ-105 і ,верталёт для дастаўкі ўгнаенняў гаспадару не спатрэбіцца – паніжэнне да яго домаўладання на завулку Кастрычніцкім будзе выканана не пазней наступнага тыдня.

А.ЛОСЕЎ, дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Ушацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *