В рамках акции «Крепкая семья- сильная держава» подарок от «Белой Руси» получила семья Кривопущенко с Ушач

В общественных организациях

Грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” на працягу ўсёй сваёй дзейнасці заўсёды выступала за прапаганду сямейных каштоўнасцей, падтрымкі шматдзетных сямей, таму 15 мая для яе актывістаў – дата асаблівая. У Дзень сям’і старшыня раённай арганізацыі Іна Фёдараўна Сыроўчанка разам з намеснікам начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэем Міхайлавічам Уліновічам завіталі ў госці да дружнай сям’і Ільі і Валянціны Крывапушчанкаў, якія выхоўваюць траіх дзетак. Мнагадзетнай маці Валянціна стала пяць месяцаў таму са з’яўленнем на свет маленькай прыгажуні Аляксандры, якая, канечне, адразу стала цэнтрам увагі. Зрэшты, не абдзелены ёй і сярэдні Андрэйка, а старэйшая дачка Даша – ужо сапраўдная памочніца для маці, асабліва ў тыя дні, калі муж адпраўляецца на дзяжурства.

– Ілья Віктаравіч працуе на пажарным аварыйна­выратавальным пасце №1 гарпасёлка вадзіцелем аўтамабіля каля двух з паловай гадоў, – характарызуе падначаленага А.М.Уліновіч. – Зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку, за адносна кароткі перыяд неаднаразова прымаў удзел у ліквідацыі складаных пажараў. Давераную тэхніку трымае ў спраўным стане, вытрыманы, сур’ёзны. Ды і наўрад ці можа быць іншым чалавек, які мае такую сям’ю ва ўзросце, калі большасць яго равеснікаў яшчэ толькі задумваюцца аб яе стварэнні!

І.Ф.Сыроўчанка ўручыла Крывапушчанкам падарунак ад “Белай Русі”, шчырымі словамі павіншавала бацькоў і дзетак з Днём сям’і, пажадала ім шчасця, здароўя, поспехаў у працы і вучобе, ладу і дабрабыту ў доме, нагадаўшы назву аднаго з галоўных праектаў грамадскага аб’яднання – “Моцная сям’я – моцная дзяржава!”

Дзмітрый Раманоўскі.



1 комментарий по теме “В рамках акции «Крепкая семья- сильная держава» подарок от «Белой Руси» получила семья Кривопущенко с Ушач

  1. Молодцы Белая Русь!Таких семей надо поощрять и уделять побольше внимания!Тогда наш район и наша страна будет сильная и процветающая!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *