Передовые технологии для высоких надоев. Молоко из доильного зала комплекса «Завечелье» сдаётся сортом «экстра»

Сельское хозяйство

Апошнія два месяцы ўсё малако з даільнай залы комплексу “Завячэлле” паступала на Лепельскі малочна­кансервавы камбінат выключна гатункам “экстра”, а надоі хоць і не дасягнулі рэкордных паказчыкаў, але значна выраслі ў параўнанні з мінулагоднімі – зараз ад каровы тут дояць больш дзесяці літраў – рост да адпаведнага перыяду мінулага года складае звыш 160 працэнтаў. Прычыны рэзкага пад’ёму вытворчасці ляжаць на паверхні. У канцы лютага на комплексе было ўстаноўлена новае нямецкае абсталяванне на даільнай зале, але атрымліваць малако найвышэйшага гатунку магчыма толькі пры ўмовах належнага абслугоўвання. Складаная сістэма, якой кіруе камп’ютар, дазваляе падаіць статак больш 300 галоў за пару гадзін, а для працы на ёй дастаткова ўсяго чатырох даярак, прычым не адначасова, а пазменна. Другім складнікам поспеху стала строгае захаванне тэхналогіі ўтрымання жывёлы. Паступова склаўся касцяк калектыву ў якім, як не дзіўна, старажыламі з’яўляюцца маладыя работнікі – лабарант Паліна Седзіна і слесар даільных установак Сяргей Чобат. Іх загадчыца комплексу Наталля Аляксандраўна Шчэрбік характарызуе як адказных і добрасумленных працаўнікоў, якія пры неабходнасці могуць выканаць розныя віды работ, плённа дзейнічае большасць астатніх работнікаў калектыву, які налічвае звыш 20 чалавек. Хіба што з даяркамі ўзнікаюць праблемы, бо не ўсе вытрымліваюць устаноўленых тут патрабаванняў, якія мала чым адрозніваюцца ад правіл дысцыпліны на іншых вытворчых аб’ектах. Выконваючы іх, а таксама планавыя заданні, можна абвергнуць меркаванне, што ў жывёлагадоўлі ў цэлым, і ў “Райаграсэрвісе” ў прыватнасці немагчыма атрымліваць добрыя грошы – напрыклад, адна з даярак комплексу за май зарабіла звыш шасці мільёнаў рублёў.

Дзмітрый Раманоўскі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *