Дзень ведаў – радаснае свята для кожнага вучня. У рамках акцыі “Збяры партфель школьніку”, якая праходзіць ужо не першы год, раённая арганізацыя “Белая Русь” радуе выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка гарпасёлка новымі канцылярскімі таварамі. Сшыткі, альбомы, дзённікі, ручкі і многае іншае прадстаўнікі грамадскай арганізацыі падарылі дзецям, завітаўшы ў панядзелак ва ўстанову.
– Упэўнена, што вы будзеце стараннымі вучнямі і ў новых дзённіках будуць толькі добрыя адзнакі! – сказала старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Іна Фёдараўна Сыроўчанка.
Далучыцца да добрай справы могуць таксама працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый.
Вольга КАМАРКОВА.