В сентябре «Белагропромбанк» проводит акцию «Твои финансы»

Общество

Пазнавальныя казкі  ўручылі першага верасня пяцікласнікам Ушацкай і Плінскай школ прадстаўнікі “Белаграпрамбанка”. Акцыя “Твае першыя фінансы”, дарэчы, будзе працягвацца ўвесь верасень і 88 тысяч беларускіх пяцікласнікаў (у іх ліку і 116 ушацкіх вучняў) стануць больш адукаванымі ў фінансавых пытаннях. Паколькі ў брашуры, якая сёлета дапоўнена шасцю новымі расказамі аб прыгодах Агрыка, у даступнай форме тлумачыцца, як, напрыклад, разлічыцца з дапамогай пластыкавай карткі за экскурсіі, аплаціць сувеніры. Кнігу школьнікі будуць чытаць самастойна, а вось з фінансавымі азамі вучняў супрацоўнікі банка знаёмяць падчас спецыяльных урокаў.

– Наша мэта, каб дзеці не толькі ўмелі карыстацца пластыкавымі карткамі, а і беражліва ставіліся да бацькоўскіх заробкаў, разумелі, што грошы проста так не атрымліваюць, а каб іх зарабляць – трэба перш за ўсё добра вучыцца, – гаворыць намеснік начальніка разлікова­касавага цэнтра №37 у г.п.Ушачы “Белаграпрамбанка” Ірына Барысаўна Бурак.

Арганізатарам рэспубліканскай акцыі “Твае першыя фінансы” “Белаграпрамбанк” стаў невыпадкова. З 2007 года ў ім дзейнічае спецыяльная дзіцячая ашчадная праграма “Расці вялікі”, кліенты якой – дзеці атрымліваюць падарункі на дзень нараджэння, крэдытныя і дзіцячыя карты на спецыяльных умовах. Таксама вельмі зручны для бацькоў крэдыт “Студэнцкі”, ну а каб умець потым ім эканомна карыстацца, павышаць фінансавую адукацыю трэба са школы. А паколькі дзеці нават лепш за бацькоў асвойваюць розныя навінкі, то менавіта сённяшнія пяцікласнікі, прачытаўшы кнігу, могуць стаць дарадчыкамі па зручных фінансавых паслугах для сваіх бацькоў.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *