В этом году работники культуры Ушаччины провели более 2 тысяч различных мероприятий

К профессиональному празднику

Традыцыйна ў другую нядзелю кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі культуры, людзі, якія прыкладаюць усе свае веды для таго, каб розныя святы ды і наш з вамі адпачынак праходзіў запамінальна, весела і цікава. У бягучым годзе ўстановамі культуры ўжо падрыхтавана і праведзена 2298 разнастайных мерапрыемстваў (летась – 2137), у тым ліку 487 канцэртаў і спектакляў, 325 тэатралізаваных прадстаўленняў, святаў і абрадаў. На платнай аснове было праведзена 1220 мерапрыемстваў, на якіх прысутнічала 24794 чалавекі. На працягу 9 месяцаў бягучага года работнікі культуры правялі 44 святы вёсак і 4 святы вуліц.

– Кожнае мерапрыемства мы стараемся зрабіць цікавым, не падобным адно на адно, а іх, як бачыце, нямала, арыентуемся і на розную аўдыторыю – ад самых маленькіх да людзей сталага ўзросту. Так, на працягу студзеня­верасня прайшлі такія раённыя святы, як “Шырокая Масленіца”, “Грай, гармонь!”, да дня абароны дзяцей, свята мёду, творчы конкурс сярод працоўных калектываў “Добры моладзец”, конкурсная шоу­праграма “Маленькая модніца”, “Чароўнае купалле”, выстава­свята “Славутыя майстры Ушаччыны” і многія іншыя, – расказвае ды­рэктар раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Пятроўна Макрыдзіна. – Асобна трэба вылучыць мерапрыемствы, прысвечаныя 70­годдзю Вялікай Перамогі. Мы ўдзячны тым, хто заваяваў для нас мір і спакой, гэтую думку мы стараліся пранесці праз кожнае выступленне. Нарэшце мы стварылі і свой своеасаблівы брэнд – тэатралізаванае прадстаўленне “З крыніц спрадвечных Ушаччыны”. На сёлетнім міжнародным фестывалі “Славянскі базар у Віцебску” гэтае выступленне было адзначана як адно з лепшых.

Паколькі 2015­ы аб’яўлены Годам моладзі, культработнікі правялі нямала мерапрыемстваў і для гэтай катэгорыі насельніцтва, самыя значныя з іх – конкурс “Песні юнацтва нашых бацькоў”, раённы этап рэспубліканскага вакальнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі”, шоу­праграма “Точь­в­точь”, свята маладога спецыяліста “Маладым усюды ў нас дарога”, раённае свята “Юнацтва.Майстэрства.Талент”.

Трэба сказаць, што творчыя калектывы раёна прымаюць удзел не толькі ў раённых, але і ў мерапрыемствах абласнога і рэспубліканскага маштабу. Так, напрыклад, народны клуб нацыянальнай кухні “Прысмакі” удзельнічаў у Міжнародным фестывалі “Звіняць цымбалы і гармонік” у Паставах і абласным свяце “Яблычны фэст” у Шаркаўшчынскім раёне. Аўтаклуб прыняў удзел у аглядзе­конкурсе на лепшую пастаноўку работы па культурным абслугоўванні сельскага насельніцтва, які прайшоў у Шуміліна. А клуб нацыянальных культур “Дружба” Ільюшынскага СДК прывёз з абласнога свята “Нас з’яднала зямля Беларусі” дыпломы за папулярызацыю клубаў нацыянальных культур, рускай, польскай і ўкраінскай моў. І гэта далёка не ўвесь пералік мерапрыемстваў, у якіх прымаюць удзел ушацкія культработнікі.

Да іх кагорты адносяцца таксама і супрацоўнікі музея, дзіцячай школы мастацтваў, цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі. Практычна ўсе яны сваё прафесійнае свята правядуць на рабочых месцах, каб падарыць чарговае мерапрыемства, разнастаіць наш адпачынак. Жадаем усім работнікам культуры творчага запалу, энергіі і здароўя!

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *