Патриоты своего издания. Коллектив редакции отмечает 85-летний юбилей газеты!

Общество

Нашы чытачы, канечне, ведаюць супрацоўнікаў газеты. Але толькі журналістаў, якіх могуць распазнаць нават без подпісу матэрыяла, па стылі. Сёння ж мы пазнаёмім вас з усім невялікім штатам рэдакцыі.Самы малады па рэдакцыйным стажы – Дзмітрый Раманоўскі. Гэта яго рэпартажы з палёў вы чытаеце амаль у кожным нумары. Хоць і невялікі стаж, аднак Дзмітрый па імёнах ведае ўжо практычна усіх механізатараў раёна, умее разгаварыць гэтую нешматслоўную кагорту аграрыяў, і матэрыялы атрымліваюцца чытабельнымі нават для далёкіх ад сельскай гаспадаркі чытачоў. Кацярына Кавалеўская ўжо пяць гадоў у рэдакцыі. Сацыяльныя праблемы, адукацыя, міліцэйскія будні – гэта сфера яе прафесійных інтарэсаў. Кацярына на “ты” з сучаснымі тэхналогіямі, таму афармленне практычна ўсіх конкурсаў мы давяраем ёй. Ды і на нашай старонцы ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте”, на сайце газеты вы размаўляеце менавіта з ёй. Ну а непасрэдна напаўненнем сайта займаецца яе аднакурсніца Вольга Камаркова. Оля адразу меркавала працаваць толькі ў газеце, таму супрацоўнічала з “Патрыётам” увесь час вучобы. Працаголік па натуры, яна бярэцца за любую тэму – ад сельскай гаспадаркі да культуры і выконвае работу з поўнай аддачай. Хоць у маладой мамы шмат хатніх клопатаў, газеце яна аддае намнога больш часу, чым адводзіцца па табелі. Дарэчы, ненарміраваным рабочы дзень атрымліваецца практычна ва ўсіх супрацоўнікаў рэдакцыі. Вось і гэты святочны нумар даводзілася рабіць у сціслыя тэрміны, і вярстаў газету Андрэй Марозаў увечары. Ён вярнуўся ў газету якраз з пераходам на каляровы друк, асвоіў новую праграму, дзякуючы чаму вы атрымліваеце яркае выданне. Ну а Наталля Багдановіч хітруе са стракамерам, каб гарманічна размясціць на старонцы матэрыялы. Яна асвятляе дзейнасць мясцовых органаў улады, прыродаахоўную тэматыку і многія іншыя тэмы. Менавіта ёй належыць і пераважная большасць цікавых подпісаў пад любімай рубрыкай многіх ушачан “Вясёлы аб’ектыў”.

І калі журналісты – узаемазамяняльныя, то вось замяніць нашага галоўнага бухгалтара Алену Шасцярэнь проста няма кім. Усе падаткі, плацёжкі, а таксама вялікі вал рэкламы праходзіць праз яе. Яна і аддзел кадараў, і правая рука рэдактара пры падпісанні ўсіх дагавораў, якія правярае вопытным вокам.

Ёсць у калектыве і ветэраны, якія помняць не адно пакаленне журналістаў. З 1974 і 1977 года працуюць у “Патрыёце” Леанід Усцінаў і Яўгенія Акулёнак. Усе ведаюць, што няма больш акуратнага вадзіцеля, чым наша Леанід Мікалаевіч, які таксама імкнецца камп’ютарызаваць працэс і падключае пры выездзе на раён навігатар, у якім, канечне, не мае патрэбы. Карэктар Яўгенія Андрэеўна Акулёнак вылоўлівае выпадковыя памылкі, асвойвае змены ў правапісе, а таксама сустракае ўсіх рэкламадаўцаў газеты.

Вось такі наш невялікі калектыў, у якім літаральна ўсе ахвяруюць уласным часам і разумеюць слова “трэба”, калі гэтага патрабуе наш вытворчы працэс.

Вольга КАРАЛЕНКА.

На здымку: першы рад: К.Кавалеўская, Н.Багдановіч, В.Караленка, В.Камаркова, А.Марозаў; другі рад: Д.Раманоўскі, Л.Усцінаў, Я.Акулёнак, А.Шасцярэнь.

НАША СЯМЕЙНАЯ ГАЗЕТА

“Газета – гэта мой член сям’і”. Такую трапную ацэнку сваіх адносін да “раёнкі” дала аднойчы настаўніца Галіна Восіпаўна Нікіціна. У ёй лаканічна перададзена ўсё тое, у чым пераконвалася не раз: менавіта раённыя газеты — самыя чаканыя і запатрабаваныя для любога чытача – і таго, хто выпісвае многа выданняў, і таго, хто чакае толькі “Патрыёт”. Гэта так – паколькі “раёнка” мае адну, але вельмі дарагую асаблівасць, яна – свая. Толькі яна ў кожным нумары нясе інфармацыю пра знаёмых, калег, блізкіх. І ў гэтым яе магічная сіла. Нават калі нехта і не выпісаў газету, пачынае шукаць нумар, у якім змешчаны здымак унука. А колькі званкоў паступае да былога калегі пасля таго, як убачаць ці “пачуюць” у газеце. Нашы “сувязныя” – паштавікі, толькі атрымаўшы свежыя пачкі, не могуць утрымацца, каб не прагледзець “Патрыёт”, а ў сем’ях спрачаюцца, каму ж першаму ўзяць у рукі газету.

Мы, “патрыётаўцы”, ведаем гэта і імкнёмся, каб “раёнка” сапраўды была членам сям’і, кожнай канкрэтнай і нашай агульнай. І не стамляемся паўтараць, што яна запатрабавана і жыве вось ужо дзявяты дзясятак год, таму што мае цесную сувязь з чытачом, таму што абапіраецца на вашы інтарэсы.

А яшчэ “Патрыёт” быў і ёсць членам сям’і для вялікай кагорты тых, хто працаваў у рэдакцыі і друкарні. Уладзімір Іванавіч Хвошч, Фёдар Пятровіч Волах, Рыгор Карпавіч Гладышаў, Уладзімір Арсенавіч Первянёнак, Мікалай Данілавіч Васілеўскі, Ніна Канстанцінаўна Шасцярэнь, Алег Уладзіміравіч Салтук, — многія з іх разам з намі сустракалі мінулы юбілей газеты. На жаль, рады нашых ветэранаў вельмі скупыя і сёння мы віншуем са святам не толькі Г.А.Варатынскую, Ф.Р.Пацэйку, З.А.Кучаронак, Л.П. Гладышаву, У.Л.Лукашэвіча, Л.П.Сіротку, Я.П.Касцюковіч, але ўсіх, хто лічыць “Патрыёт” сваё газетай, сваім членам сям’і. Жадаем моцы і здароўя нашым памочнікам-паштальёнам. Жадаем даўгалецця нашым чытачам і, канечне – нашай газеце. Са святам!

Вольга КАРАЛЕНКА.



4 комментария по теме “Патриоты своего издания. Коллектив редакции отмечает 85-летний юбилей газеты!

  1. Поздравляю газету и ее сотрудников с такой значимой датой. Дальнейших успехов, роста и процветания. Жаль, что нет с вами такого светлого человека, как Волоха Фёдора Петровича…

  2. Действительно, жаль и Фёдора Петровича и Григория Карповича, и Владимира Ивановича, все ушли без времени…

  3. Поздравляю с этой датой! хочется отметить, что сложился хороший коллектив,где есть и ветераны, и молодёжь, и просто опытные работники. знающие своё дело. В последнее время газета стала ещё более интересной, с удовольствием читаю все статьи. Желаю всем сотрудникам редакции успехов, творческого настроения и здоровья!

  4. Поздравляю с этой датой весь коллектив газеты «Патрыёт», в особенности хотелось бы отметить великолепную работу и вклад в эту газету редактора Ольгу Короленко. Желаю коллективу газеты «Патрыёт» и дальнейших творческих успехов!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *