Уборочная в «Глыбочанах»

Общество

Яшчэ ў канцы мінулага тыдня некаторыя гаспадаркі раёна наблізіліся да фінішу ўборачнай кампаніі. У “Глыбачанах” у той час пакуль толькі перайшлі экватар жніва, а таму на дапамогу гаспадарцы, у якой 1623 гектары зерневых, адправіліся камбайны з СВК “Агра-Селі- шча” і “Дземенец-Агра”. Сапраўднай падтрымкай сёлетняй уборцы стала папаўненне камбайнавага парку трыма новымі адзінкамі. Як звычайна, усе яны разам працуюць на адным полі. Толькі калі прыйшлі памочнікі, раздзяліліся на ўборку розных культур. Трэба сказаць, што ўраджайнасць у “Глыбачанах” трымаецца ў межах 20 цэнтнераў з гектара, а на асобных участках вышэйшая. Жыта, якое ўбіралі ў Бальбінаве ў канцы тыдня, дало не менш 23-х, і бункеры чатырох камбайнаў напаўняліся хутка. Машыны толькі паспявалі адвозіць намалочанае зерне і не прастойвалі ў чаканні. Акрамя сваіх дзвюх адзінак на адвозцы задзейнічана аўтамашына з ПМК-36 горада Полацка, а таксама разам з камбайнамі з “Селішча” і “Дземенца” прыйшлі па адной машыне. Такая практыка ўзаемадапамогі дзейнічае не ўпершыню.Прыемна адзначыць, што сярод вадзіцеляў гаспадаркі ёсць першы тысячнік. Як і ў мінулым годзе гэтую планку пераадолеў Васіль Асвальдавіч Тускенус на аўтамабілі МАЗ-555. Ён упэўнена трымаецца ў тройцы лідэраў сярод лепшых вадзіцеляў раёна. Сярод камбайнераў гаспадаркі па колькасці намалочаных тон пакуль што лідзіруе Андрэй Пятровіч Літвін, але, як кажуць самі камбайнеры, у любым лідэрстве ёсць пэўная доля вязення, так і тут – трапіў камень, і як вынік – прастой, ды і ў любой тэхніцы не выключаны паломкі.

Як і падчас іншых палявых работ тут наладжана ўнутрыгаспадарчае спаборніцтва сярод камбайнераў і вадзіцеляў. З вынікамі прайшоўшага дня можна азнаёміцца на спецыяльным стэндзе ў дыспетчарскай. Двухразовае харчаванне пры ўмове адсутнасці парушэнняў працоўнай дысцыпліны бясплатнае.

 

Не прыпомняць хлебаробы такога спякотнага лета, калі ў пачатку жніўня ўжо думалі пра завяршэнне жніва, а намалочанае зерне было такой нізкай вільготнасці і амаль не патрабавала дасушвання. Тым не менш, частка зерня, а таксама насеннае праходзіць праз зернесушыльны комплекс, прачышчаецца і часткова прасушваецца.

Хоць у гэтым годзе зерне вельмі дробнае і лёгкае, КУСГП “Глыбачаны”, можна сказаць, паспяхова выконвае дзяржзаказ. Ужо перавыкананы план па здачы піваварнага ячменю – з запланаваных 150 тон здадзена 167, які падышоў па ўсіх параметрах. А патрабаванні да яго вельмі высокія, адно з галоўных – утрыманне не больш 12 працэнтаў бялку і жыццяздольнасць. Харчовым было здадзена і жыта. Акрамя гэтага, нягледзячы на анамальныя ўмовы надвор’я, сельгаспрадпрыемства здало 32 тоны крупянога ячменю, які падрыхтаваць не так і лёгка – асноўная маса яго не падыходзіць па колеры і вазе. Спробы некаторых гаспадарак у гэтым накірунку аказаліся няўдалымі, у “Глыбачанах” жа спадзяюцца здаць яшчэ. Усё гэта дазволіць не толькі разлічыцца з даўгамі перад КХП, але і зарабіць грошы.

Няўбранымі пакуль застаюцца 30 працэнтаў глыбачанскіх зямель. Па словах дырэктара Сяргея Іванавіча Кірпічонка, агульны намалот гаспадаркі павінен дасягнуць узроўню мінулага года. Ну а сёлетняе лета сапраўды праэкзаменавала аграрыяў на работу ў такіх складаных трапічных умовах.

В.ПОЛАЗАВА.

На здымках:

камбайнеры А.А.Малахаў, А.П.Літвін; аператар зернесушыльнага комплексу А.І.Вялюга.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *