Ваш вопрос — наш ответ. Что нужно делать, чтобы пригласить в гости иностранцев?

Ваш вопрос - наш ответ

Хачу, каб да мяне ў госці ў Беларусь прыехала сяброўка з Іспаніі. Дзе я магу аформіць запрашэнне, якія дакументы для гэтага патрэбны?

Пытанне, якое паступіла нядаўна на сайт “Патрыёта”, мы пераадрасавалі старшаму інспектару групы па грамадзянстве і міграцыі Ушацкага райаддзела міліцыі Дзянісу Міхайлавічу ПЧОЛКУ:

Выдача грамадзяніну Рэспублікі Беларусь дакумента аб запрашэнні з’яўляецца адміністрацыйнай працэдурай. Пералік неабходных для гэтага дакументаў устаноўлены ў падпункце 12.12.1 пункта 12 пераліку працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года №200. Каб аформіць запрашэнне, трэба звярнуцца з адпаведнай заявай, пашпартам і квітанцыяй аб аплаце дзяржаўнай пошліны (яе памер зараз складае 1 базавую велічыню) у падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы жыхарства. Тэрмін разгляду заявы аб запрашэнні складае 10 дзён.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *