Врач Великодолецкой больницы Алла Николаевна Криштопенко получила медаль «За трудовые заслуги» и победила на конкурсе профессионального мастерства

Наш современник

Ці быў для Алы Мікалаеўны Крыштопенкі нечаканасцю медаль “За працоўныя заслугі”, які яна атрымала ў снежні. Не, не крывіць душой, што ведала пра хадайніцтва яе кандыдатуры на ўзнагароду. А вось перамога на конкурсе прафесійнага майстэрства напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў сапраўды была неспадзяванай. Ці мог урач участковай бальніцы невялікага аграгарадка Ушацкага раёна спадзявацца, што пераможа сярод такой колькасці ўрачоў агульнай практыкі краіны. Як сціплы чалавек яна кажа, што дастойных шмат і што ўрачы ў гарадах нагружаны больш чым сельскія. Аднак і пагаджаецца з тым, што не маюць гараджане таго ўважлівага, індывідуальнага падыходу, якім ахоплены ўсе без выключэння пацыенты іх Вялікадолецкай бальніцы. Урач на вёсцы – свой, таму і адносіны да хворых – як да родных. А адсюль і вынік – лаўрэат І ступені ў намінацыі “Урач агульнай практыкі 2015 года Рэспублікі Беларусь”. Улічваліся ж пры вызначэнні пераможцаў прафесійнага конкурсу літаральна ўсе паказчыкі – нараджальнасці і смяротнасці, працягласці жыцця анкахворых і ранняе выяўленне захворванняў. Канечне, паўплывала і тое, што Ала Мікалаеўна – урач І катэгорыі, атрымаць якую зусім няпроста.

Такім вось знамянальным быў для Алы Мікалаеўны Крыштопенкі 2015 год, дарэчы, яшчэ і юбілейны. А разам з ёй – і для ўсіх медыкаў раёна, а таксама і для нас, ушачан. Зусім нячаста так высока ацэньваецца праца нашых землякоў.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *