Не открывайте двери незнакомцам. Будьте бдительными!

Общество

У мінулую пятніцу ў дзверы аднаго з дамоў вёскі Угрынкі пастукалі. Гаспадыня пацікавілася – хто, і калі пачула, што сацыяльныя служба, пусціла ў хату дзвюх жанчын. Па першых жа пытаннях аб тым, ці мае яна сацыяльнага работніка, колькі атрымліваюць за догляд за ёй дзеці і спробе гасцей пайсці аглядаць пакоі, яна адчула небяспеку і прымяніла правільную тактыку. Запыталася прозвішчы, сказала, што дзеці павінны вось-вось з’явіцца і проста не дала “забалтаць” пільнасць, каб адна з жанчын накіравалася па хаце. Калі лжэработнікі пакінулі дом, патэлефанавала ў сацыяльную службу, дзе і пацвердзілі, што нікога да яе не накіроўвалі.

Нягледзячы на правільныя паводзіны з махляркамі тым не менш жанчына дапусціла адну вельмі істотную памылку. Пытацца прозвішчы і высвятляць, ці накіроўвала служба (любая) сваіх спецыялістаў, трэба да таго, як вы адчынілі дзверы.

За закрытымі дзвярыма пытайцеся, хто і адкуль наведаўся да вас, кажыце пачакаць і тэлефануйце, каб удакладніць, ці сапраўды такія спецыялісты накіраваны ў вашу вёску, і толькі калі інфармацыя пацвердзіцца, адчыняйце дзверы. Калі ёсць побач акно або глазок, скажыце паказаць пасведчанне, каб вы самі пераканаліся ў прозвішчы, і таксама праверце, ці накіроўвалі такіх работнікаў. Калі гэта будуць махляры, хутчэй за ўсё яны не дачакаюцца вашай праверкі і знікнуць. І, канечне, калі да вас завіталі такія няпрошаныя госці, нават калі вы іх не пусцілі ў дом, патэлефануйце ў міліцыю, каб ахвярамі злачынцаў не сталі вашы аднавяскоўцы.

Трымайце дзверы зачыненымі, не расказвайце нікому аб вашых даходах і планах, аб тым, калі ў доме нікога не бывае. І тым больш не адчыняйце дзверы на запыт даць вадзічкі, патэлефанаваць ці іншыя просьбы. Перасцярога не бывае залішняй.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *