В Ушачской районной больнице идёт ремонт приёмного отделения

Общество

Цэнтральная раённая бальніца паступова змяняе свой выгляд на больш сучасны і функцыянальны. Пасля рамонту рэанімацыйнага блоку, дзіцячага, тэрапеўтычнага, інфекцыйнага аддзяленняў дайшла чарга і да прыёмнага – у гэтыя дні рабочыя Ушацкай ПМК-66 заканчваюць укладку пліткі ў пакоях, а ў панядзелак паралельна з гэтым ішла падрыхтоўка сцен і столі пад фарбаванне. Работы крыху ўскладняюцца тым, што вядуцца не на закрытым аб’екце: будаўнікам часам даводзіцца перарываць працу і перастаўляць “козлы”, каб забяспечыць доступ медыкаў да ліфта. Але на такія нязручнасці аддзелачнікі прадпрыемства не звяртаюць увагі і з ахвотай працуюць на аб’екце, паколькі прачулі, наколькі важна проста мець заказы, а тым больш у межах раёна. Да гэтага некалькі тыдняў ездзілі ў камандзіроўкі ў Глыбокае, дзе працавалі на будаўніцтве жыллёва-будаўнічага кааператыва. А гэта выезд у 6.30 раніцы і вяртанне дадому не раней такога ж часу і пазней увечары. “Дзяцей не бачылі, складана ўсё паспець па гаспадарцы”, – казалі жанчыны. – Аднак рады, што запатрабаваны. Яны з разуменнем адносяцца да работы за межамі раёна, ведаюць, што зараз аб’екты цяжка знайсці ўвогуле. Аднак дома працаваць намнога зручней, таму імкнуцца выконваць усё якасна і хутка – не губляць “марку”.

На рамонце аддзялення наша ПМК-66 выконвае агульнабудаўнічыя работы. Спецыяльныя, накшталт замены праводкі – Шумілінская ПМК-70. Лішніх грошай няма, таму да кожнага кабінета, памяшкання прымяняецца дыферэнцыраваны падыход: калі высвятляецца, напрыклад, што плітка падлогі мае нармальны стан і выгляд, яшчэ можа паслужыць, то мяняць яе не будуць.

Сродкі на рамонт выдзяляюцца з раённага бюджэту. Зараз іх асвоена каля 560 мільёнаў з запланаваных на першы квартал 650.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *