Ученик Великодолецкой школы Артём Полозов оказался в числе лучших на республиканских соревнованиях «Снежный снайпер»

Наши дети

Наш восьмы клас – самы спартыўны ў школе. І гэта вам пацвердзіць кожны. Мы з вялікім задавальненнем наведваем урокі фізічнай культуры, спартыўныя гурткі, заняткі ў якіх праводзіць Уладзімір Міхайлавіч Лапіцкі – настаўнік, улюбёны ў сваю справу. Нават зараз, калі наўкол амаль няма снегу, мы катаемся на лыжах па снежнай трасе, пракладзенай у лесе па яго ініцыятыве.

Вучні нашага класа не першы год удзельнічаюць у раённых, абласных і рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтвах. Вось і нядаўна Арцём Полазаў, Анастасія Хадан і Мікіта Хамічонак вярнуліся з рэспубліканскіх  спаборніцтваў па лыжных гонках, стральбе з пнеўматычнай зброі і біятлоне «Снежны снайпер», якія праходзілі ў Мінску з 22 па 24 лютага. Нашы аднакласнікі выступалі ў складзе зборнай каманды Віцебскай вобласці. Арцём Полазаў у практыкаванні па стральбе з пнеўматычнай зброі аказаўся сярод лідараў у асабістым заліку, выбіўшы 96 ачкоў. Гэты вынік дазволіў яму ўзняцца на трэцюю прыступку п’едэстала ў гэтым відзе спаборніцтваў!

Канечне, перамога гэта зусім не выпадковая. Арцём з першага класа займаецца спортам. Ён добра гуляе ў тэніс, футбол, валейбол, хутка бегае, на перакладзіне падцягваецца 35 разоў, але больш за ўсё любіць зімовыя віды спорту. Як толькі выпадае першы снег, наш аднакласнік становіцца на лыжы – тут яму няма роўных. Трэба сказаць, што добрыя вынікі патрабуюць пастаянных трэніровак: Арцём займаецца спортам па 3­4 гадзіны ў дзень. Любімыя месцы, дзе ён праводзіць вольны ад вучобы час – школьная спартыўная зала і лыжная траса. Жыццё хлопца распісана літаральна па хвілінах: ён не можа, як іншыя аднагодкі, дазволіць сабе гадзінамі марна сядзець ля камп’ютара, але, як бачна, гэта прыносіць плён.

Мы ж спадзяёмся, што ў будучым наш аднакласнік працягне ўдасканальвацца, увойдзе ў зборную каманду краіны і мы, магчыма, убачым па тэлебачанні яго перамогу на Алімпійскіх гульнях.

Дар’я Васілевіч, Дзіяна Паршонак, вучаніцы 8 класа Вялікадолецкай школы.



1 комментарий по теме “Ученик Великодолецкой школы Артём Полозов оказался в числе лучших на республиканских соревнованиях «Снежный снайпер»

  1. Молодец, Артем, так держать!! Мы за тебя болеем. В следующем году надо всех порвать. Если пойдешь в школу алимпийского резерва, результат будет еще лучше.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *