Избран председатель районного Совета депутатов

Общество

У пятніцу адбылася першая сесія Ушацкага раённага Савета дэпутатаў 26 склікання.P1150251

P1150247Згодна з артыкулам 16 Закона “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” мясцовы Савет з’яўляецца правамоцным, калі абрана больш 50 працэнтаў ад агульнай колькасці, вызначанай для пэўнага Савета. У нас у раённы Савет дэпутатаў абрана 35 дэпутатаў з 35. У зале прысутнічалі 34 дэпутаты. З абраннем новы састаў павіншавалі старшыня раённай выбарчай камісіі У.І.Петражыцкі, старшыня райвыканкама А.А.Кавалёнак і начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Ю.М.Дзеркач.

На пасяджэнні вырашаліся пераважна арганізацыйна-кадравыя пытанні, абіраліся старшыня Савета, намеснік, камісіі і іх склад. Па закону кандыдатура старшыні раённага Савета ўносіцца дэпутатамі гэтага Савета ці старшынёй вышэйстаячага Савета. З залы паступіла толькі адна кандыдатура – дэпутата ад Вялікадолецкай выбарчай акругі №12 Алены Васільеўны Пашковіч, загадчыка аддзела сацыяльных праблем рэдакцыі газеты “Патрыёт”. Практычна ўсе дэпутаты былі знаёмы з Аленай Васільеўнай як з журналістам і старшынёй раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, ведалі яе арганізатарскія здольнасці. І ў выніку тайнага галасавання Алена Васільеўна Пашковіч была абрана старшынёй раённага Савета дэпутатаў 34 галасамі з 34. Намеснікам старшыні раённага Савета дэпутатаў абраны Мікалай Аляксеевіч Гвоздзь, дэпутат ад Цэнтральнай выбарчай акругі № 4, які з’яўляўся дэпутатам 23, 24, 25 скліканняў і намеснікам старшыні 24 і 25 скліканняў. Былі сфарміраваны пастаянныя камісіі раённага Савета дэпутатаў і абраны іх старшыні: па пытаннях бюджэту і эканамічнага развіцця – Сыроўчанка Іна Фёдараўна, дэпутат ад Ваўчэнскай выбарчай акругі № 26; па пытаннях аграпрамысловага комплексу – Сяргееў Віктар Пятровіч, дэпутат ад Арэхаўскай выбарчай акругі №27, па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і справах моладзі – Закрэўская Наталля Пятроўна, дэпутат ад Садовай выбарчай акругі №7.

Быў сфарміраваны прэзідыум раённага Савета дэпутатаў, у які ўвайшлі старшыня, намеснік, старшыні пастаянных камісій, а таксама Грыдзюшка Галіна Анатольеўна, дэпутат ад Кастрычніцкай выбарчай акругі № 10.

Старшыня райвыканкама А.А.Кавалёнак падзякаваў за работу старшыню раённага Савета дэпутатаў 25 склікання І.М.Падгола, а Юрый Мікалаевіч Дзеркач уручыў яму грамату абласнога Савета дэпутатаў.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *