В Ушачах есть свободные земельные участки для строительства жилых домов

Зваротная сувязь

Падчас “прамой лініі” з начальнікам землеўпарадкавальнай службы Ушацкага райвыканкама Анатолем Аляксандравічам Красько паступіла толькі два пытанні. Аднак па тэмах, веданне якіх карысна не толькі тэлефанаваўшым. Так, адна заяўніца цікавілася, на якім этапе вызначэння зямельных межаў яна можа выказаць сваю нязгоду.

Анатоль Аляксандравіч патлумачыў, што падчас работы спецыялістаў “Віцебскгіпразема”, якія выязджаюць на месца, робяць замеры і складаюць схемы ўчасткаў, бяруцца подпісы як гаспадара, які заказваў абмер, так і суседзяў, якія мяжуюць з гэтым участкам. Калі вы не згодны з межамі, вызначанымі на дакуменце, вы проста не ставіце свой подпіс. У такіх спрэчных выпадках склікаецца камісія, якая і высвятляе ўсе акалічнасці.

Другая жанчына цікавілася, ці вызначаны ў гарпасёлку наступны мікрараён пад індывідуальную забудову.

Так, па генеральным плане забудовы гарпасёлка адзін з такіх мікрараёнаў – за бальніцай уздоўж рэчкі. Каб падвесці туды патрэбную інфраструктуру – дарогу, электрычнасць, водаправод, каналізацыю – заказана праектная дакументацыя, распрацоўка якой на цяперашнім этапе прыпынена з-за адсутнасці сродкаў. Аднак свабодныя ўчасткі з падведзенымі інжынернымі сеткамі ёсць у існуючых мікрараёнах індывідуальнай забудовы – па адным  на вуліцах Лабанка, Ленінскай, Палявой і Полацкай, тры на Дуброўскага. Інфармацыя аб свабодных участках друкуецца ў газеце штомесяц, а таксама штотыднёва абнаўляецца на сайце райвыканкама ў раздзеле “Зямельныя ўчасткі”.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *